ВАЛКО́НСКІ Сяргей Рыгоравіч (19.12.1788, г. Ачакаў, Украіна — 10.12.1865),
дзекабрыст. Генерал-маёр, князь. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі 1813—14. З 1820 чл.«Саюза працвітання», з 1821 чл.Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Разам з В.Л.Давыдавым кіраваў Каменскай управай, наладжваў сувязі з Паўночным таварыствам дзекабрыстаў. Прыхільнік «Рускай праўды» П.І.Песцеля. Прыгавораны да смяротнай кары, замененай пажыццёвай катаргай. Вярнуўся з Сібіры ў 1856. Аўтар «Запісак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧКО́ЎСКІ Адам (1889, фальварак Талочкі Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Саколкаўскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 18.11.1937),
бел. грамадскі і культ. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т; працаваў суддзёй у Саколцы, адвакатам у Варшаве. Адзін з заснавальнікаў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, заснавальнік «Асветнага таварыства беларусаў» у Варшаве (дзейнічала ў 1930-я г.). Аўтар сцэнічнага абразка «Сваты», які ставілі многія самадзейныя драм. гурткі ў Зах. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВЫЯ АСМА́НЫ»,
удзельнікі тайнай паліт. арг-цыі «Таварыства новых асманаў», засн. у 1865 тур. інтэлектуаламі Намык Кемалем, Зія-беем, Алі Суаві і інш. Выступалі за канстытуцыйны лад у Асманскай імперыі і ажыццяўленне рэформ па мадэрнізацыі краіны. Да «Н.а.» быў блізкі Мідхат-паша, які ў 1876 дамогся прыняцця першай тур. канстытуцыі. Пасля фактычнай адмены Абдул-Хамідам II канстытуцыі ў 1878 падвергліся рэпрэсіям. Пераемнікамі «Н.а.» сталі младатуркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯНЬЦЗЮ́НЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ, Няньданскае паўстанне,
паўстанне ў Кітаі ў 1852—68 супраць маньчжурскай дынастыі Цын. Арганізавана членамі тайных т-ваў «нянь» (кіт. жгут з прамасленай паперы, таксама саюз, таварыства). Пачалося ў ліст. 1852 на Пнправ. Аньхой пад кіраўніцтвам Чжан Ласіна. У 1855—56 партыз. атрады паўстанцаў дзейнічалі на тэр. правінцый Аньхой, Цзянсу і Хэнань, з 1857 сумесна з тайпінамі (гл.Тайпінскае паўстанне). Канчаткова задушана ў жн. 1868.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЧЖУНХО́Й (Таварыства адраджэння Кітая),
першая кіт.рэв.арг-цыя, створаная ў 1894 г.Сунь Ятсенам у Ганалулу (Гавайскія а-вы). У 1895 яе суполкі ўзніклі ў Сянгане (Ганконгу) і Гуанчжоў; налічвалі каля 300 чал. Ставіла за мэту скінуць маньчжурскую дынастыю Цын і адрадзіць кіт.нац. кіраванне. У 1895 і 1900 арганізавала няўдалыя паўстанні на Пд Кітая. У 1905 чл. С. далучыліся да партыі Тунмэнхой.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«ВІЦЕБСКДРЭ́Ў»,
акцыянернае таварыства па апрацоўцы драўніны. Створана ў 1928 у Віцебску як фанерны з-д, з 1963 домабуд., з 1973 дрэваапр. камбінат, галаўное прадпрыемства Віцебскага вытв.дрэваапр. аб’яднання, з 1988 ВА «Віцебскдрэў», з 1994 акц.т-ва. Працуюць цэхі: дрэваапр., драўнінна-стружкавых і драўнінна-валакністых пліт, штучнага паркету, сталярных вырабаў, карбамідных смол. Асн. прадукцыя (1996): драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты, скрынкі (камплекты), блокі для дзвярэй і вокнаў.