механічная канструкцыя для пераўтварэння энергіі патоку вадкасці або газу ў энергію вярчальнага вала (гідраўлічная турбіна, газавая турбіна) ці наадварот (цэнтрабежная або восевая лопасцевая помпа, вентылятар).
Асн. рабочы орган Л.м. — рабочае кола, якое складаецца з лапатак, замацаваных на ўтулцы. Л.м. бываюць: адна- і шматступенныя; актыўныя і рэактыўныя (напр., актыўная турбіна, рэактыўная турбіна); восевыя, радыяльна-восевыя (дыяганальныя) і радыяльныя. Прынцып Л.м. вядомы са старажытнасці (паравая турбіна Герона Александрыйскага, рымскія гідраўл. турбіны), здаўна выкарыстоўваліся вадзяныя колы, ветрарухавікі. У канцы 19 ст.створаны восевы кампрэсар. Тэорыю Л.м. распрацоўвалі Л.Эйлер, М.Я.Жукоўскі і С.А.Чаплыгін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НІЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗІ,
лінія сувязі, у якой перадача сігналаў ажыццяўляецца з дапамогай радыёхваль, што распаўсюджваюцца ў атмасферы Зямлі, водным асяроддзі, касм. прасторы.
У радыёсувязі адрозніваюць доўга-, сярэдне-, каротка-, ультракароткахвалевыя Л.р., у якіх для перадачы сігналаў выкарыстоўваюць розныя слаі атмасферы, што адрозніваюцца сваімі эл.-маг. ўласцівасцямі і адпаведна рознымі ўмовамі распаўсюджвання і адбіцця радыёхваль. Найб. пашыраны радыёрэлейныя лініі сувязі, у якіх выкарыстаны асаблівы эфект распаўсюджвання ЗВЧ-радыёхваль. З развіццём касманаўтыкі для сувязі паміж касм. лятальнымі апаратамі і наземнымі пунктамі кіравання створаны розныя касм. і спадарожнікавыя Л.р. (гл.Касмічная сувязь, Спадарожнікавая сувязь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНІНЕ́ЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Створаны ў 1978, адкрыты ў 1986 у г. Лунінец Брэсцкай вобл.Пл. экспазіцыі 170 м², каля 6,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў рубілы і сякеры каменнага веку з раскопак археал. помнікаў Лунінеччыны, старадрук «Мінеі-чэцці» за жн. 1705, інтэр’ер сял. хаты з кроснамі і інш. прыладамі працы, вышыванкі, самаробныя вопратка і абутак пач. 20 ст., дакументы і матэрыялы пра рэв. рух 1905, грамадз. вайну, Вял.Айч. вайну (стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху), вызваленне раёна ад ням.-фаш. захопнікаў, пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, устаноў культуры і аховы здароўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ЛЬКА (Архіп Міхайлавіч) (23.3.1908, в. Саварка Багуслаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.6.1984),
расійскі канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1968; чл.-кар. 1960). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1931). З 1939 у НДІ і КБавіяц. прам-сці, з 1946 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Выказаў ідэю і абгрунтаваў магчымасць стварэння турбарэактыўных рухавікоў (ТРР) для скарасных самалётаў (1937). Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. ТРР і распрацаваны шэраг рухавікоў для баявых самалётаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 3 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАМЁТ,
артылерыйская безадкатная гармата, якая страляе мінамі. Прызначаны для навясной стральбы па адкрытых цэлях і з-за ўкрыцця, а таксама для разбурэння інж. збудаванняў. Мае высокую скарастрэльнасць і дакладнасць стральбы, малую масу і простую канструкцыю. Адрозніваюць дульна- і казназарадныя; гладкаствольныя (большасць) і наразныя; пераносныя, перавозныя, буксіровачныя, самаходныя і інш.Створаны і выкарыстаны пры абароне Порт-Артура ў рус.-яп. вайне 1904—05. Знаходзяцца на ўзбраенні армій шэрагу дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь.
82-мм аўтаматычны мінамёт 269-й сістэмы 2К21 пры стральбе прамой наводкай.Да арт.Мінамёт: 1 — дульназарадны мінамёт (у краінах СНД); 2 — самаходны мінамёт XM106 (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1945 у Мінску на базе даваеннай галантарэйнай ф-кі. Сучасныя вытв. карпусы пабудаваны ў 1955 і 1965. У 1986—93 галаўное прадпрыемства Бел. інструментальнага вытв. аб’яднання, з 1993 вытв. фірма «Мінскі інструментальны завод», заснаваная на калектыўнай форме ўласнасці, з 1996 вытв. прадпрыемства «Мінскі інструментальны завод». Асн. прадукцыя (1999): інструмент металаапр. (фрэзы адразныя, пілы сегментныя і запасныя да іх сегменты, ручныя і машынныя нажовачныя палотны, цэнтры ўпорныя); дрэваапр. (пілы дыскавыя для верт. лесапільных рам, фрэзы пазавыя, нажы рубаначныя і шавецкія) і каменеапр. (кругі алмазныя адразныя для граніту, мармуру, бетону).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1915 у г. Мсціслаў Магілёўскай губ. пры духоўным вучылішчы. У 1923 меў 1157 экспанатаў; аддзелы: археал., нумізматычны, этнагр., царк. старажытнасцей, 100-годдзя вучылішча. Сярод экспанатаў косці маманта з кар’ера мясц. цагельні, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ, Рус. дзяржавы 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.-г. прылады працы, вырабы з лазы, лыка, дрэва. У 1924 створаны аддзелы: прыродна-гіст., мастацка-прамысловы, бібліяграфічны. Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў, быў выпрацаваны статут музея. Экспанаты загінулі ў час Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЕ АДЗІ́НСТВА»,
блок паліт. партый у Чылі ў 1960—70-я г.Створаны ў 1969 прадстаўнікамі камуніст., сацыяліст., радыкальнай і некалькіх дробных партый. Пасля перамогі на выбарах 1970 сфарміравала ўрад краіны, кіраўнік «Н.а.» С.Альендэ Госенс быў выбраны прэзідэнтам. Урад «Н.а.» нацыяналізаваў гарнарудныя прадпрыемствы, якія належалі замежнаму капіталу, усталяваў дзярж. кантроль над буйнымі банкамі, ажыццявіў агр. рэформу. Але шэраг папулісцкіх рэформ (неабгрунтаванае павышэнне заробкаў, пенсій і сац. ільгот) прывёў да росту інфляцыі і дэзарганізацыі эканомікі. У выніку ваен. перавароту 11.9.1973 урад «Н.а.» быў скінуты, Альендэ Госенс забіты, да ўлады прыйшоў ген. А.Піначэт Угартэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ФРОНТ ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ПАЎДНЁВАГА В’ЕТНА́МА (НФВПВ),
арганізацыя, якая вяла ўзбр. барацьбу супраць паўд.-в’етн. ўрада і амер. войск у 1960—70-я г.Створаны як падпольная арг-цыя 20.12.1960. У 1961 сфарміраваў узбр. сілы, якія з ваен. дапамогай Дэмакр. Рэспублікі В’етнам пачалі барацьбу супраць урада Паўдн. В’етнама (з 1964 і супраць войск ЗША). На 1-м з’ездзе НФВПВ (1962) яго старшынёй выбраны Нгуен Хыў Тхо. Са студз. 1969 прадстаўнікі фронту ўдзельнічалі ў чатырохбаковых перагаворах пра мірнае ўрэгуляванне ў В’етнаме. У чэрв. 1969 НФВПВ стварыў Часовы рэв. ўрад Рэспублікі Паўд. В’етнам. Пасля аб’яднання В’етнама ў 1976 спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ПАЛЬ, Нікопаліс (грэч. Nikopolis горад перамогі),
назва шэрагу гарадоў, заснаваных рымлянамі. Найбольшыя: Н. у Кападокіі, створаны Гнеем Пампеем у 6 ст. да н.э.; Н. у Эпіры. засн. імператарам Аўгустам у 31 да н.э.; Н. у Ніжняй Мёзіі (Балгарыя), закладзены імператарам Траянам у 102 н.э. на р. Істра (за 20 км на У ад сучаснага г. Вяліка-Тырнава). Росквіт апошняга Н. адносіцца да 2—3 ст., у пач. 7 ст. разбураны аварамі. Археал. раскопкамі выяўлены рэшткі абарончых сцен, форума, булеўтэрыя, адэона, лазняў, крам, а таксама скульптуры, надпісы, манеты і прадметы побыту.