СКРАБО́К,

шматфункцыянальная прылада працы з аббітага каменю, найчасцей з крэменю, для апрацоўкі скуры, рогу, косці і дрэва. Вядомы з эпохі палеаліту, выкарыстоўваўся і ў эпоху бронзы. С. адрозніваліся формай загатоўкі, арыентацыяй рабочага ляза (на пласціне, адшчэпе, сколе і г.д.), а таксама другаснай апрацоўкай (рэтушшу). На Беларусі найб. стараж. С. знойдзены ў Бердыжы і Юравічах.

т. 14, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заме́ннік м. Áustauschstoff m -(e)s, -e, Ersátzstoff m;

заме́ннік ску́ры Léderersatz m, Kúnstleder n -s;

заме́ннік каляро́вых мета́лаў Áustauschstoff für Búntmetalle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пяро́¹, -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.

1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.

Страусавае п.

Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў² — прылада для пісання чарнілам).

2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).

|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.

1. Намачыць што‑н., каб лягчэй аддзялялася. Адмачыць бінт на ране.

2. Трымаючы ў якой‑н. вадкасні, зрабіць больш прыгодным для выкарыстання, вымачыць. Адмачыць салёнае мяса. Адмачыць скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Подсцілка з тонкай скуры, кардону, палатна ў абутку, да якой прымацоўваецца падэшва. Я сапраўды баяўся падымаць ногі, каб не паказаць пратаптаных да вусцілкі чаравікаў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласі́на, ‑ы, ж.

1. Вырабленая скура лася ці аленя. Папружка з ласіны.

2. Мяса лася. Тут .. на ражне ласіна вяліцца — Дабаўка да пайка сухога. Хведаровіч.

3. толькі мн. (ласі́ны, ‑сі́н). Штаны з ласінай скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́балачыць ’павыходзіць, з’явіцца’ (Сцяшк.). Няясна, магчыма, да валачыць ’цягнуць’ з распадабненнем в, б (гл.). Параўн. таксама рус. вы́болочься ’выскачыць (са скуры)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Караба́н ’складка на скуры, маршчыны’ (З нар. сл., Сцяшк. МГ) да прасл. korbiti ’моршчыць’ < korbъ ’каробка’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 52).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ксерадэрмі́я

(ад ксера- + дэрма)

мед. павышаная адчувальнасць скуры да ультрафіялетавых прамянёў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ксеро́з

(гр. kseros = сухі)

сухасць скуры, абумоўленая памяншэннем сакрэцыі сальных залоз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)