2.узнач.прым.Пакрыты, заліты кроўю. Дзед Нупрэй, глянуўшы па скрываўленыя ногі і твар унука, страшэнна перапалохаўся: ці не здарылася што з ім?Шуцько.Матруна ўпала на калені, цалавала Грышку ў збялелы замурзаны твар, галасіла, а то, сціхаючы, прыкладвалася вухам да яго скрываўленых грудзей.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слі́зісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да слізі, з’яўляецца сліззю. Слізістае рэчыва.//Спец. Які змяшчае слізь, выдзяляе слізь. Слізістая сумка. Слізістыя залозы.
2.узнач.наз.слі́зістая, ‑ай, ж. Слізістая абалонка — тонкая, заўсёды накрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін. Слізістая носа.
3.Пакрыты сліззю, слізкі. Слізістыя грыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плясні́вы (плясьнівыіі) ’сівабелаваты (пра каня)’ (Бяльк.), пляснівы ’вяснушкаваты’ (кліч., Жыв. сл.; рэч., светлаг., б.-каш., Мат. Гом.), ’плямісты’ (рэч., Нар. сл.), ’заплеснявелы’ (Сцяшк. Сл.), ’колер поўсці ў каня ці каровы, дзе змешаны белая і рыжая поўсці’ (Варл.). Апошняе ст.-бел.плесннвыіц плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.) — са ст.-польск.pleśniwy ’конь з белымі плямкамі на шэрсці’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124). Параўн. таксама і ст.-чэш.plesnivy ’сівы, бела-шэры (пра каня)’, ’пакрыты плесняй’. Да плесні, плесня (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сне́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да снегу; які з’яўляецца снегам. Снежныя гурбы. Снежныя хмары. □ Дзе-нідзе трэсне ад марозу галінка, сарвецца снежны ком з яловай лапы, і зноў усё ціха, ціха.Лынькоў.Лес, пакрыты снежнай коўдрай, стаяў маўклівы, задумлівы...Шамякін.З галінак асыпаўся бліскучы снежны пыл.Шыцік.// Зроблены з снегу, у снезе, на снезе. Снежны домік. Снежная нара. Снежная дарога.
2. Багаты на снег. Снежная зіма. □ Успамінаюцца марозныя, снежныя ночы, цёплая печ і цягучы голас бабулінай песні.Брыль.Другая палова лютага 1929 года была сцюдзёнай і снежнай.Машара.
4. Падобны на снег (колерам, выглядам). Снежнае палатно. Снежныя зубы. □ Снежная белізна была такой яркай, што ажно балюча стала вачам.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКАЯ КА́ФЛЯ,
архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15 — пач. 20 ст., якую выраблялі цаніннікі з г. Магілёў. Кафля канца 15—16 ст. гаршковая, з круглым вусцем, некаторыя вырабы пакрыты знутры зялёнай палівай. Кафля канца 16—20 ст. каробчатая (тэракотавая, зялёная паліваная, паліхромная). У аздабленні паліхромнай кафлі 17 ст. выкарыстоўвалі белую, зялёную, блакітную, карычневую, жоўтую паліву. У канцы 16—1-й пал. 17 ст. выраблялі кафлю з двухпрыступкавай рамкай на вонкавай пласціне. Паводле тыпаў і прызначэння М.к. падзяляецца на сценавую, карнізную (простую, складаную і інш.), паясную, вуглавую, кафлі-перамычкі, гарадкі (каронкі). У аздабленні пашыраны расл. (выява букета кветак у вазе, дубовыя і лаўровыя лісты, бутон хмелю і інш.) і геам. (зігзагі, сетка, «рыбіна луска» і інш.) арнаменты, сюжэтныя, зааморфныя, геральдычныя, міфалагічныя выявы (ільвы, арлы, грыфоны, анёлы, коннікі, гербы і інш.). У трактоўцы расл. арнаменту, які часта спалучаўся з геам., адметны ўплыў маньерызму (вырабы канца 16—1-й пал. 17 ст.), барока (сярэдзіна — 2-я пал. 17 ст.). Некаторыя кафлі датаваныя. Кафлю канца 17 — пач. 18 ст. часта аздаблялі т.зв. дывановым арнаментам, рэльефнымі выявамі. Кафля канца 18—19 ст. мае гладкую вонкавую пласціну, пакрытую пераважна зялёнай палівай. У канцы 19 — пач. 20 ст. паверхню вонкавай пласціны аздаблялі складаным рэльефным малюнкам.
Літ.:
Володько Р.Ф. Белорусские изразцы. Мн., 1978;
Трусаў А.А., Чарняўскі І.М., Кукуня В.Р. Архітэктурна-археалагічныя даследаванні гістарычнага цэнтра Магілёва // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1983. № 5.
А.А.Трусаў, І.М.Чарняўскі.
Магілёўская кафля. Паліваная кафля з выявай картуша. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да зоркі (у 1 знач.), зорак. Зорная астраномія. □ Над цёмным дахам усё паварочвала свой зорны коўш Вялікая Мядзведзіца.Чыгрынаў.
2.Пакрыты, усеяны зоркамі; з мноствам зорак. Ноч цёмная, зорная, ціхая.Дамашэвіч.
3. Які ідзе з розных месц да аднаго пункта. Зорны прабег. Зорны паход.
•••
Зорны годгл. год.
Зорны дожджгл. дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамо́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рамонку (рамонка), уласцівы яму. Рамонкавы ліст. □ А Люда ўсё не ідзе, і млын яшчэмаўчыць, не паўтарае імя дзяўчыны, неаб’яўляе, што хутка адчыняцца нізкія дзверы сенцаў і па роснай траве, у рамонкавымпаху, у ранішнім золаце сонца пройдзе яна.Брыль.//Пакрыты, парослы рамонкам. Рамонкавы луг.// Прыгатаваны або здабыты з кветак рамонку. Рамонкавы чай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З рубцамі 1 (у 1 знач.). З кішэні штаноў выглядала драўляная, рубчастая ручка вялікага рэвальвера.Самуйлёнак.// З кантамі; кантовы. Рубчастая шклянка.
2.Пакрыты рубцамі 1 (у 2 знач.). І толькі цяпер Віця ўбачыў, што ў новенькага кароткія, крыху ніжэй локцяў рукавы, а замест кісцяў рук з рукавоў вытыркаюцца рубчастыя чырванаватыя куксы.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́ферны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шыферу (у 1 знач.); складаецца з шыферу. Шыферныя распрацоўкі.// Які зроблены з шыферу. Шыферны дах.
2. Які вырабляе шыфер (у 2 знач.). [Івана Кузьміча] цягнула дамоў, на родны цэментна-шыферны камбінат, да любімых гігантаў — вярчальных печаў.М. Ткачоў.//Пакрыты шыферам. Чародка хат пад шыфернымі стрэхамі на ўзгорку хутка схавалася за бярозавым узлессем.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кажа́рка ’стары кажух’ (Касп., Мядзв., Шат.; рас., Шатал.). Паводле геаграфіі — беларуская інавацыя; структура ўтварэння не зусім ясная. Паводле Сцяцко, Афікс. наз., 149, з суф. ‑арк‑а ад кожа; аднак параўн. къжары (тулуп къжары); тэрыторыя, відаць, дрысен. (віц., КЭС). Гэта дае магчымасць бачыць тут семантычную кандэнсацыю выразу *кажары тулуп, суфікс у такім выпадку — ‑к‑. На іншую магчымасць тлумачэння ўказвае рус.валаг.кожара ’кажух з аўчыны, не пакрыты сукном’ і бел.кажарына (гл.), якія сведчаць аб аснове кажар‑, якое з ‑ар‑суфіксацыяй ад кожа (гл.).