ні́шкам, прысл.
Разм.
1. Моўчкі. Ка мне схілілася ты нішкам На грудзі, поўныя вясны. А там, над рэчкаю, ў зацішку Маўчалі ў беразе чаўны. Трус.
2. Непрыкметна для іншых; употай. Яша курыў нішкам яшчэ ў партызанах, але камандзір не раз прабіраў яго за гэта. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Памянш. да нота 1 (у 2 і 4 знач.). Песня лілася роўна, налад[жа]на: канец кожнай ноткі .. на крыл[ах] разлятаўся ва ўсе бакі. Кулакоўскі. — Не верашчы! — кінуў Сузан, і ў голасе яго пачуліся зласлівыя ноткі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папавазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што і чаго.
Разм. Вазіць доўга, неаднаразова; павазіць многа каго‑, чаго‑н. Папавазіў [конь] і на спіне і ў драбінах.... І плуга папацягаў, і барану, нават не адну, а па дзве адразу, каб усю палоску адным ходам заняць... Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́бны, ‑ая, ‑ае; патрэбен, ‑бна.
Неабходны; такі, што патрабуецца. Забрала Аленка свае пакуначкі, кніжкі і ўсе патрэбныя рэчы. Колас. [Бумажкоў] быў гаспадарнік усяго раёна: ён ведаў мясцовасць, дзе сам працуе, і яго слова было патрэбным тут. Чорны. Ноччу амаль без перашкод наблізіліся [хлопцы] да патрэбнага раёна. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́л, ‑у, м.
Неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі. Цяпер плыткі перамел зарос чаротам, рагазою, па ім як не слалася ніцая лаза. Сачанка. Назаўтра мароз хоць і памацнеў крыху, але яго моцы яшчэ не хапала на тое, каб надзейна стала рака, хоць на перамеле. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́даўна, прысл.
1. Даволі даўно. Цемнавата ўжо ў лесе, сонца подаўна зайшло, але гэты мяшок, мабыць, відзён будзе кожнаму нават і ў поўным змроку. Кулакоўскі.
2. Тым больш. [Ціхан:] — І тады шапкі мы не дужа ламалі перад немцам, а перад цяперашнім немцам і подаўна. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прамёрз, ‑мерзла; зак.
1. Моцна замерзнуць ад холаду; адубець. Цэлую ноч прасядзела [Кацярына] над .. [бычком] і добра прамерзла сама. Кулакоўскі.
2. Пакрыцца лёдам; зацвярдзець ад марозу на вялікую глыбіню. Рака прамерзла да дна, лёд быў чысты, як спірт, свіціўся наскрозь. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Прагулка. Добра-такі па паўдні, вяртаючыся з далёкай праходкі, Руневіч сустрэў на тратуары аднаго з землякоў. Брыль.
2. Спец. Распрацоўка горных вырабатак у пэўным напрамку. Пачалася праходка яшчэ аднаго ствала, калектыў шахцёраў павялічыўся. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэарганіза́цыя, ‑і, ж.
Змена структуры, арганізацыі чаго‑н.; перабудова, ператварэнне чаго‑н. у што‑н. Рэарганізацыя МТС. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Акадэмію навук. □ Што датычыць Мікалая Герасіменкі і Дзмітрыя Вухарына, то гэтыя маладыя шахцёры з першых жа дзён рэарганізацыі брыгад сталі кіраваць праходчыцкімі звеннямі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада́йніцтва, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. хадайнічаць (у 1 знач.).
2. Дакумент з афіцыйнай просьбай аб чым‑н., прадстаўленне на што‑н. Кожны дзень у праўленне прыходзіць нямала розных пісем, заяў, хадайніцтваў. Кулакоўскі. [Бранзельс:] Пішыце новае хадайніцтва. [Мірмановіч:] Я з прынцыпу не буду пісаць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)