У Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, каля в. Чачалі, за 3,5 км на ПдУ ад г. Глыбокае. Пл. 0,53 км², даўж. 1,14 км, найб.шыр. 610 м, найб.глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 64,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны спадзістыя, разараныя; на Пн і ПнУвыш. 5—8 м, стромкія, пясчаныя, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, укрытыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно выслана гліністым ілам і сапрапелем. Зарастае да глыб. 2,3 м. Шыр. паласы расліннасці 100—125 м. Праз возера цячэ р. Аржаніца, на Пн упадае ручай з воз. Белае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЦВЕРЦЬ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 10 км на Пд ад г. Паставы, за 1 км на У ад в. Падаляны. Пл. 0,46 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 7,7 м, даўж. берагавой лініі 4,05 км. Пл. вадазбору 8,24 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавінывыш. 10—16 м, стромкія, на У і ПдУ пад лесам. Берагі стромкія, укрытыя водна-балотнай расліннасцю, на Пн пад хмызняком. Возера паўвостравам раздзелена на 2 плёсы; зах. мелкаводны і ўсх. глыбакаводны. Дно да глыб. 1—2 м пясчанае і пясчана-ілістае, ніжэй гліністае. На Пн выцякае ручай у воз. Світа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́ЎНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята (цячэ праз возера), за 7 км на ПнЗ ад г. Міёры, каля в. Рускае Сяло. Пл. 1,14 км², даўж. 1,48 км, найб.шыр. 950 м, найб.глыб. 2,6 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 357 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы катлавіны на 3, ПнЗ і ПдЗ слаба выражаныя, забалочаныя, на ПнУ, У і Пд спадзістыя. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, забалочаныя і ўкрытыя хмызняком, на 3, ПнЗ і ПдЗ сплавінныя. Дно сапрапелістае. Зарастае, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 100—150 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МНАЕ ВО́ЗЕРА У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 1 км на ПдЗ ад пас. Першае Мая, за 16 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 2,28 км², даўж. 2,3 км, найб.шыр. 1,31 км, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 6,49 км. Пл. вадазбору 9 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд, размешчана сярод вярховага балота. Схілы катлавіны слабавыразныя, на Пнвыш. 3—8 м, супясчаныя. Берагі выш. 0,4—0,7 м, тарфяныя, абрывістыя, на Пн пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, участкамі пясчанае. Зарастае. Шыр. прыбярэжнай паласы трыснягу і чароту 50—100 м. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫЦА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 10 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 2,25 км², даўж. 4,49 км, найб.шыр. 1,02 км, найб.глыб. 23 м, даўж. берагавой лініі 10,3 км. Пл. вадазбору 16,3 км².
Схілы катлавінывыш. 14—20 м, стромкія, на Пд да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усх.глыб. да 20 м і зах., больш шырокі, глыб. да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей сапралелістае. Ёсць 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Расліннасць да глыб. 5,5 м. Злучана пратокай з воз. Уклейка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУБЕ́ЛЬКА,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,09 км², даўж. 520 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 17 м., даўж. берагавой лініі каля 1,7 км. Пл. вадазбору 0,41 км². Схілы катлавінывыш. 10—20 м, на У да 35 м, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў пл. 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю вады, маляўнічым наваколлем. У возеры расце меч-трава (занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь). Упадае ручай з воз. Ячмянец, выцякае ручай у воз. Глубля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЖА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 7 км на ПнЗ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,18 км², даўж. 3,42 км, найб.шыр. 1,72 км, найб.глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 12,2 км. Пл. вадазбору 66 км².
Схілы катлавінывыш. да 12 м, пад лесам і хмызняком, заходнія разараныя. Вакол возера пойма шыр. ад 8 м на Пн да 250 м на ПдЗ, сухая, моцна завалуненая, парослая хмызняком і сухадольнымі травамі. 16 астравоў агульнай пл. 24,9 га. Каля берагоў і астравоў дно пясчанае, часта галечнікавае і камяністае. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Злучана ручаямі з азёрамі Саванар і Рака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ЙСА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 2,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёраў. Пл. 1,39 км², даўж. 2,06 км, найб.шыр. 1,02 км, найб.глыб. 15,6 м, даўж. берагавой лініі 5,8 км. Пл. вадазбору 3 км².
Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўд.-ўсх. пад хмызняком, зах. і паўд.-зах. разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на У гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, на З і У месцамі пясчана-галечнае. Найб. глыбокія часткі дна возера высланы крэменязёмістымі сапрапелямі. 3 невял. астравы. Зарастае да глыб. 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 100 м. Злучана пратокай з воз. Струста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎШЧЫНА, Малая Даўгоўшчына,
возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 8 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 0,16 км², даўж. 760 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 21,8 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 11,4 км².
Схілы катлавінывыш. 20—30 м, на Пд і Пн не выражаны, на З абразійны ўступ выш. 2—3,5 м. Берагі нізкія, на ПнЗ і З сплавіна шыр. 5—10 м, усх. бераг пясчаны, паўд. забалочаны. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводдзе выслана глеем. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. ад 10 да 250 м. Злучана ручаём з воз. Доўжына. Уваходзіць у курортную зону Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТО́РЫНА, Баторын,
возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас.р. Нарач, за 1,5 км на Пд ад г.п. Мядзел. Пл. 6,25 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 2,4 км, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 15 км. Пл. вадазбору 92,4 км².
Схілы катлавінывыш. 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-глеістае. Асн. частка ложа выслана сапрапелямі магутнасцю да 8 м. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. ад 150 да 300 м. На ПдУ невял. ўчасткі сплавіны. Водапрыёмнік балотных водаў (упадаюць 10 меліярац. канаў); злучана пратокай з воз. Мястра. Месца адпачынку і турызму.