МАГНІ́ТНАЯ ЎСПРЫІ́МЛІВАСЦЬ,

безразмерная фіз. велічыня, якая характарызуе здольнасць рэчыва намагнічвацца пад уздзеяннем знешняга магн. поля. Абазначаецца χ. У статычным магн. полі для аднароднага і ізатропнага магнетыка вызначаецца формулай: χ = J H , дзе J — модуль намагнічанасці і H — модуль напружанасці магнітнага поля. З магнітнай пранікальнасцю μ (звязана суадносінамі) χ = μ−1. У ферамагнетыках дасягае некалькіх тысяч, у пара- і дыямагнетыках — у межах 10​−3—10​−5 (у дыямагнетыках — адмоўная). Гл. таксама Дыямагнетызм, Парамагнетызм, Ферамагнетызм.

т. 9, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ві́дучы ’хутка, на вачах, увачавідкі, відавочна’ (КЭС, лаг.; хойн., Мат. Гом., Янк. II) — прыслоўе, утворанае ад дзеепрыслоўя відзючы > viděti. Да відзець (гл.).

Віду́чы ’чалавек, які добра бачыць’ (Жд., 2, КТС), мсцісл. відзючый (З нар. сл.), відучый ’тс’ (Нас.), укр. видючий ’відавочны’; ’відушчы’, рус. видучий ’відушчы, хто добра бачыць’ — дзеепрыметнік незалежнага стану ад дзеяслова відзець (гл.) з нерэгулярным утварэннем: суф. ‑учы(й) утварае Nomina agentis. Сюды ж відучасцьздольнасць бачыць’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывёла, -ы, мн. -ы, -вёл, ж.

1. Усякая жывая істота, арганізм, якія маюць здольнасць рухацца і адчуваць і харчуюцца ў адрозненне ад раслін гатовымі арганічнымі злучэннямі.

Тыпы і віды жывёл.

Беспазваночныя жывёлы.

Дзікія жывёлы.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна.

Накарміць жывёлу.

3. перан. Пра чалавека, які вызначаецца грубымі, нізкімі паводзінамі, учынкамі і пад. (разм., лаянк.).

|| прым. жывёльны, -ая, -ае.

Ж. свет.

Ж. арганізм.

Жывёльныя пабуджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтатрапі́зм

(ад аўта- + трапізм)

здольнасць органаў раслін выпрамляцца пасля таго, як перастае дзейнічаць сіла, што выклікала выгін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ахраматы́зм

(ад гр. achromatos = бясколерны)

здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідратрапі́зм

(ад гідра- + трапізм)

здольнасць растучых органаў раслін выгінацца пад уплывам нераўнамернага размеркавання вільгаці ў навакольным асяроддзі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гілазаі́зм

(ад гр. hyle = рэчыва + zoe = жыццё)

філасофскі погляд, паводле якога здольнасць адчуваць нібыта ўласціва ўсёй матэрыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аметрапі́я

(н.-лац. ametropia, ад гр. ametros = бязмерны + ops = зрок)

ненармальная пераламляльная здольнасць вока (блізарукасць або дальназоркасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вальтыні́зм

(ад іт. volta = паварот)

здольнасць многіх груп насякомых даваць ад аднаго да некалькіх пакаленняў у год.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нейрасакрэ́цыя

(ад нейра- + сакрэцыя)

здольнасць некаторых нервовых клетак выпрацоўваць і выдзяляць у кроў або тканкавую вадкасць нейрагармоны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)