Засн. 22.9 1972 у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. з мэтай захавання прыроднага комплексу мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю нар. паэта Беларусі Я.Коласа. Агульная пл. 269 га. Уключае тэрыторыю, прылеглую да Смольні (113 га, каля в. Мікалаеўшчына, сюды паэт неаднаразова прыязджаў, у 1912 тут адбылася першая яго сустрэча з Я.Купалам), Альбуці (89 га, дзе Я.Колас жыў у 1890—1902 і якую ён апаэтызаваў у паэме «Новая зямля»), Ластку (47 га, дзе прайшлі дзіцячыя гады паэта — 1885—90; гл. ў арт.Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял), урочышча Бервянец (Дубы; 20 га, маляўнічая мясціна на беразе Нёмана, апісаная Я.Коласам у шматлікіх творах). У 1990 на тэр. заказніка адкрыты маст.-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа», які пачынаецца каля мемарыяльнай сядзібы Акінчыцы, налічвае больш за 40 драўляных скульптур па матывах твораў Я.Коласа.
З.М.Хамароўская.
Коласаўскі заказнік. Мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа». Фрагмент.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АСІ́НАЎСКАЕ БАЛО́ТА,
у Беларусі, у Дубровенскім і часткова Аршанскім р-нах Віцебскай вобласці. Пераважна вярховага (64%) і нізіннага (34%) тыпаў, на водападзеле Дняпра і Зах. Дзвіны. Пл. 5,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,2 тыс.га. Глыб. торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,2 м. Першапачатковыя запасы 12,8 млн.т. На 1,4 тыс.га выяўлены адклады сапрапелю. Асушаныя ўчасткі часткова пад сенажаццю і ворывам, месцамі пад лесам. 2 пясчаныя астравы, на адным — р.п. Асінторф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫГАНАШЧА́НСКАЕ БАЛО́ТА,
у Ляхавіцкім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., сцёк па Агінскім і інш. каналах у Выганаўскае возера. Нізіннага (94%) і мяшанага тыпу. Пл. 34,9 тыс.га, у межах прамысл. Пакладу 27,6 тыс.га. Глыб. торфу да 4,7 м, сярэдняя 2,1 м. Пад торфам трапляюцца мергель і сапрапель. Каля 5 тыс.га асушана, на іх вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры. Неасвоеная частка балота ўваходзіць у гідралагічны заказнік Выганашчанскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬГАМЕШ,
паўлегендарны правіцель шумерскага г. Урук (28 ст. да н.э.). У эпічных песнях 3-гатыс. да н.э., паэме канца 3-га — пач. 2-гатыс. да н.э. апісваюцца подзвігі Гільгамеша, яго дружба з дзікім чалавекам Энкіду, падарожжа ў пошуках сакрэту бессмяротнасці. Копія паэмы, напісаная клінапісам на 12 гліняных таблічках, знойдзена ў б-цы асірыйскага цара Ашурбаніпала.
Гільгамеш. Рэльеф на браме палаца Саргана II у г. Дур-Шарукін. 8 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДУ́БІЧЫ,
балота нізіннага і пераходнага тыпаў у Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Беларусі (38,2 тыс.га) і ў вадазборах рэк Сцвіга і Маства ў межах Украіны. Пл. 48,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу — 19,5 тыс.га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,4 м. Запасы торфу каля 38 млн.т. На б.ч. лясы з хвоі і бярозы, растуць трыснёг, асокі, гіпнавыя і сфагнавыя імхі. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады, парослыя пераважна хваёвым лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВЕ́ДНЫЯ ЛЯСЫ́,
лясныя масівы на тэрыторыі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў і каштоўныя ўчасткі лесу, абвешчаныя помнікамі прыроды, якія знаходзяцца пад аховай запаведнага рэжыму. З’яўляюцца эталонамі прыроды, прызначаны для захавання генет. фонду жывёл і раслін, натуральных раслінных згуртаванняў і экасістэм, выкарыстоўваюцца для вывучэння прыродных працэсаў у лясах. Частка З.л. (у запаведніках) абсалютна запаведныя, у іх выключаецца любое ўмяшанне ў прыродныя працэсы. На Беларусі агульная пл. З.л. каля 1200 тыс.га, у т. л. лясоў-запаведнікаў і нац. паркаў 240 тыс.га, ландшафтных, біялагічных і гідралагічных заказнікаў каля 800 тыс.га, каштоўных участкаў лесу 5,0 тыс.га. З.л. належаць да лясоў 1-й групы, у іх забаронена высечка і інш. лесагасп. дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГЕ́ ((Longuet) Шарль) (14.2.1839, г. Кан, Францыя — 5.8.1903),
дзеяч франц. і міжнар.сацыяліст. руху, журналіст. З пач. 1860-х г. супрацоўнік і рэдактар шэрагу апазіц. газет, удзельнік апазіц. руху супраць Другой імперыі. У 1865—70 у эміграцыі ў Бельгіі. З 1865 чл.Інтэрнацыянала 1-га, у 1866—68 і 1871—72 чл. яго Ген. савета. У 1871—80 у эміграцыі ў Вялікабрытаніі. У франка-прускую вайну 1870—71 удзельнічаў у абароне Парыжа, чл.Парыжскай камуны 1871 і гал. рэдактар яе друкаванага органа. У 1880-я г. супрацоўнічаў з пасібілістамі. Дэлегат 1-га (1889) і 5-га (1900) кангрэсаў Інтэрнацыянала 2-га. Пераклаў на франц. мову (1901) твор К.Маркса «Грамадзянская вайна ў Францыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лага́нчык ’гліняная паліваная пасудзіна невялікіх памераў у форме кубка з ручкай для смятаны’ (палес., З нар. сл.). Памяншальная форма ад лаган > лагуну (гл.), суфікс яно га пад уплывам народнай этымалогіі змяніўся ў ‑ан. Тое ж (толькі з іншай суфіксацыяй) назіраецца і ва ўкр.лаганёць ’род кубка, драўляны сасуд з ручкамі’, лаганок ’бочачка з выдзеўбанага пня’.