МЕ́СЯЦ каляндарны, адзінка вымярэння прамежкаў часу ў розных каляндарных сістэмах.
Адрозніваюць М.: сінадычны (29,5306 сут) — перыяд змен фаз Месяца; сідэрычны (27,3217 сут) — перыяд абарачэння Месяца вакол Зямлі адносна зорак, трапічны (27,3216 сут) — перыяд вяртання Месяца да той самай даўгаты, анамалістычны (27,5546 сут) — прамежак часу, за які Месяц паслядоўна праходзіць праз перыгей сваёй арбіты; драканічны (27,2122 сут) — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Месяца праз адзін і той жа вузел сваёй арбіты. Гл. таксама Год, Каляндар і арт. пра асобныя месяцы года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАЗЁЙЛЬ, Пуазёй (Poiseuille) Жан Луі Мары (22.4.1799, Парыж — 26.12.1869), французскі ўрач і фізік. Чл.Франц.мед. акадэміі (1842). Вучыўся ў Політэхн. школе ў Парыжы. Навук. працы па фізіялогіі дыхання, дынаміцы кровазвароту, малекулярнай фізіцы і гідраўліцы. Выкарыстаў ртутны манометр для вымярэння крывянога ціску ў жывёл (1828). Эксперыментальна ўстанавіў закон выцякання вадкасці (гл.Пуазёйля закон). У гонар П. названа адзінка дынамічнай вязкасці — пуаз.
Літ.:
Воларович М.П. Работы Пуазейля о течении жидкости в трубах // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1947. Т. 11, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМНАЯ ТЭ́ХНІКА,
апаратура, прызначаная для стварэння, падтрымання, выкарыстання і вымярэннявакууму. Да вакуумнай тэхнікі адносяцца металічныя (часам шкляныя) вакуумныя ўстаноўкі (рабочыя камеры) з вакуумнымі помпамі; вакуумная арматура (клапаны, вентылі, краны, засаўкі, нацякальнікі і інш.); сродкі вымярэння ціску (вакуумметры), цечашукальнікі (заснаваныя на выяўленні пробных рэчываў).
Устаноўкі абсталёўваюць таксама вакуумнымі пячамі, вакуумфільтрамі, электрычнымі, электроннымі і інш. прыладамі. Вял. значэнне ў вакуумнай тэхніцы маюць вакуумна-шчыльныя злучэнні (раздымныя, паяныя, зварныя). Вакуумная тэхніка шырока выкарыстоўваецца ў электроніцы (напр., вакуумная напыляльная тэхніка), фізіцы цвёрдага цела і плазмы, ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, металургіі (гл.Вакуумная металургія), розных тэхнал. працэсах (пры вакуумаванні бетону, сталі і матэрыялаў, вакуум-фармаванні вырабаў з тэрмапластаў, нанясенні на вырабы вакуумных пакрыццяў, зварцы і пайцы металаў, сушцы метадам сублімацыі тэрмаадчувальных рэчываў, атрыманні звышчыстых матэрыялаў і інш.). У вял. вакуумных камерах імітуюць умовы касм. прасторы.
Літ.:
Розанов Л.Н. Вакуумная техника. М., 1982;
Кузьмин В.В., Левина Л.Е., Творогов И.В. Вакуумметрическая аппаратура техники высокого вакуума и течеискания. М., 1984.
У.М.Сацута.
Да арт. Вакуумная тэхніка. Вакуумныя помпы: а — эжэктарная (струменная); б — крыягенная з аўтаномным халадзільным прыстасаваннем.Да арт. Вакуумная тэхніка. Электронны іанізацыйны вакуумметр: 1 — калектар; 2 — анод; 3 — катод.Да арт. Вакуумная тэхніка. Вакуумна-шчыльныя злучэнні: а — раздымныя з эластычнай пракладкай (1 — пракладка, 2 — фланцы); б — паяныя (1, 3 — злучальныя дэталі; 2 — прыпой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ганіёметр
(ад гр. gonia = вугал + -метр)
1) прыбор для вымярэння вуглоў паміж гранямі крышталёў;
2) прыстасаванне для вымярэння электрычным спосабам накіраванасці антэны радыёпеленгатара, каб вызначыць напрамак, адкуль паступаюць радыёсігналы;
3) антр. прыбор для вымярэння вуглоў на галаве або чэрапе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
акру́жнасць, ‑і, ж.
Замкнёная крывая лінія, усе пункты якой знаходзяцца на аднолькавая адлегласці ад цэнтра; лінія, якая абмяжоўвае плошчу круга; акружына. Даўжыня, акружнасці. Акружкасць зямнога шара.// Замкнёная лінія, якая праведзена вакол чаго‑н. акруглага і служыць для вымярэння таўшчыні, аб’ёму і пад. Акружнасць грудной клеткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сантыме́тр, ‑а, м.
1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная адной сотай долі метра. [Парфенчык] любаваўся сасоначкамі, якія ўзняліся ўжо на вышыню дзесяці-пятнаццаці сантыметраў.Шчарбатаў.
2. Істужка або лінейка з нанесенымі на яе дзяленнямі на сантыметры. Зіна ўзяла сантыметр і пачала мераць.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэло́метр
[ад карэл(яцыя) + -метр]
прыбор для вымярэння (вылічэння) карэляцыйных функцый выпадковых працэсаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікрака́тар
[ад мікра- + (інды)катар]
прыбор для вымярэння кантактным метадам лінейных памераў вырабаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
асмо́метр
(ад осмас + -метр)
прыбор для вымярэнняасматычнага ціску.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіграме́трыя
(ад гігра- + -метрыя)
сукупнасць метадаў вымярэння вільготнасці паветра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)