паве́раны, ага, м.

Асоба, якая мае права дзейнічаць ад імя якой‑н. асобы або ўстановы ў афіцыйным парадку. Прыватны павераны.

•••

Павераны ў справах — дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла, пасланніка.

Прысяжны павераны — афіцыйная назва адваката ў Расіі да рэвалюцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нажыць.

2. у знач. прым. Набыты паступова. Нажытае багацце. Нажыты вопыт.

3. у знач. наз. нажы́тае, ага, н. Тое, што нажыта, набыта; нажытак. Нажытае нялёгка пакідаць На здзек і глум раз’юшанай арды. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беззяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ўласнага ўчастка зямлі, неабходнага для вядзення гаспадаркі. Высвятляецца, што Леапольд Гушка — патомак сілезскіх ткачоў, беззямельны парабак з панскага двара. Луфераў. / у знач. наз. беззяме́льны, ага, м. [Захараў:] — Ён [Тодар] з беззямельных, з Кісялёў, сусед наш. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрыто́мны, ‑ая, ‑ае.

Які страціў прытомнасць. Аварыйная служба выкапала з-пад пароды Мацюка яшчэ жывога, але беспрытомнага. Сабаленка. / у знач. наз. беспрыто́мны, ага, м.; беспрыто́мная, ‑ай, ж. Нейкая цётка, божкаючы, прынесла вядро вады з калодзежа і лінула беспрытомнаму на галаву. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́дчы, ага, м.

Высок. Дойлід, мастак-будаўнік, архітэктар. Дружнай сілай сялян і рабочых Будаваў гэты помнік жывы Самы смелы ў гісторыі зодчы, Самы мудры ў вяках бальшавік. Глебка. Высокае майстэрства індыйскіх зодчых і будаўнікоў можна бачыць у збудаванні палацаў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піро́жнае, ага, н.

Адзін з відаў кандытарскіх вырабаў са здобнага цеста, звычайна з крэмам або іншай салодкай начынкай. Міндальнае пірожнае. Бісквітнае пірожнае. □ — Я хацеў бы мець столькі грошай, як ты, Юркевіч.., каб купляць вось гэтакае пітво і смачныя пірожныя. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай. Рассыльная кніга.

2. у знач. наз. рассы́льны, ага, м.; рассы́льная, ‑ай, ж. Той (тая), хто разносіць карэспандэнцыю; кур’ер, пасыльны. — Калі дэпешу скласці, рассыльны не будзе бачыць адрас ... — пачала .. [сястрыца]. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўзвода ​1, камандуе ўзводам. Узводны камандзір.

2. у знач. наз. узво́дны, ага, м. Камандзір узвода ​1. Яшчэ ротны аддаваў загад узводным, яшчэ вылучалі дазоры, а стомленыя салдаты, расклаўшы шынялі, клаліся на мураву. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад упаўнаважыць.

2. у знач. наз. упаўнава́жаны, ага, м.; упаўнава́жаная, ‑ай, ж. Афіцыйная асоба, якая дзейнічае на падставе якіх‑н. паўнамоцтваў. [Андрыян Цітавіч] ужо амаль не стыкаўся дома: то ўпаўнаважаным ехаў у калгас, то дакладчыкам... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкара́нены, ‑ая, ‑ае.

Які атрымаў сур’ёзную, цяжкую рану, раненне. Цяжкараненыя салдаты. / у знач. наз. цяжкара́нены, ага, м. Загулі зноў маторы, І павёз самалёт Цяжкараненых, хворых І маленькіх сірот. Смагаровіч. Дзед Васіль і Лёнька прывезлі чатырох цяжкараненых, якіх вылавілі ў вадзе. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)