вастрасло́ў, -ло́ва, мн. -ло́вы, -ло́ваў, м.

Чалавек, які любіць і ўмее вастрасловіць; дасціпны, востры на язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вогне...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае адносіны да агню, напр.: вогнетрывалы, вогнеўстойлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбача́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які заслугоўвае выбачэння; даравальны.

В. ўчынак.

В. тон.

|| наз. выбача́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́прабаваны, -ая, -ае.

Правераны практыкай, які апраўдаў сябе.

В. барацьбіт.

В. метад.

|| наз. вы́прабаванасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акачане́лы, -ая, -ае.

Які моцна замёрз, застыў ад холаду; адубелы.

Акачанелыя рукі.

|| наз. акачане́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́істы, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае ў сабе многа алею, тлусты.

А. сланечнік.

|| наз. але́істасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амара́льны, -ая, -ае.

Які супярэчыць маралі, пазбаўлены маралі.

А. чалавек.

А. ўчынак.

|| наз. амара́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́гр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзікі асёл, які водзіцца ў Азіі.

|| прым. ана́гравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апера́бельны, -ая, -ае.

Такі, які можа быць аперыраваны, паддаецца аперацыі¹.

А. хворы.

|| наз. апера́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апеты́тны, -ая, -ае.

Які ўзбуджае апетыт, смачны, прыемны на выгляд.

А. торт.

|| наз. апеты́тнасць, -і, ж.