вельбо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Лёгкая быстраходная шлюпка з вострым носам і кармой, звычайна з невялікай мачтай.

|| прым. вельбо́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́кліч, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём.

2. Тое, што і воклік.

З лесу даносіўся в.: — Сяргей!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́кшына, -ы, ж.

Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста, а таксама страва, прыгатаваная з такога вырабу.

|| прым. ло́кшынавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барахо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжываныя, рэчы.

З самай раніцы гудзе б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бізу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга.

Усыпаць бізуноў (разм.) — пакараць каго-н., адсцябаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́піска, -і, ДМ вы́пісцы, мн. -і, -сак, ж.

1. гл. выпісаць.

2. Тое, што выпісана з якога-н. тэксту, дакумента.

В. з пратакола.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́хапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., каго-што.

Схапіўшы, вырваць, выняць.

В. пакет з рук.

В. шаблю з ножнаў.

|| незак. выхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кефа́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Марская прамысловая рыба з падоўжаным і сплюснутым з бакоў целам.

|| прым. кефа́левы, -ая, -ае і кефа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ланге́т¹, -у, М -гёце, мн. -ы, -аў, м.

Страва з мяса лепшага гатунку, нарэзанага тонкімі прадаўгаватымі кавалкамі.

Л. з гарнірам.

|| прым. ланге́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загрува́сціць, -ва́шчу, -ва́сціш, -ва́сціць; -ва́шчаны; зак., што.

Заставіць, заваліць чым-н. грувасткім.

З. калідор мэбляй.

З. даклад цытатамі (перан.).

|| незак. загрува́шчваць, -аю, -аеш, -ае.