шрубарэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для наразання шрубавай разьбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шумаме́р, ‑а, м.
Прыбор для вымярэння громкасці гуку (шуму).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шустава́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць, прызначаны для шустоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзатэры́чны, ‑ая, ‑ае.
Агульнадаступны, прызначаны для неазнаёмленых; проціл. эзатэрычны.
[Ад грэч. exōterikós — знешні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрападаграва́льнік, ‑а, м.
Электрычны прыбор для падагравання чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юсцірава́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для юсціравання. Юсціравальны станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЭ́ЙФЕР (ням. Greifer ад greifen хапаць, схопліваць),
1) грузазахопныя прыстасаванні пад’ёмных механізмаў (экскаватараў, кранаў, пагрузчыкаў, монарэйкавых цялежак), якія маюць паваротныя сківіцы (з зубамі) для захоплівання грузаў. Выкарыстоўваюцца для перагрузкі і транспартавання на невял. адлегласці сыпкіх і кускавых матэрыялаў, лесаматэрыялаў, для распрацоўкі невял., але глыбокіх катлаванаў у мяккіх грунтах, ачысткі вадаёмаў і інш. Найб. пашыраны грэйфер для сыпкіх грузаў ёмістасцю 0,8—1,2 м³.
2) Прыстасаванне ў апаратах і машынах для замацавання (захоплівання) прадмета, які апрацоўваецца.
І.І.Леановіч.
т. 5, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стано́к, ‑нка, м.
1. Машына для апрацоўкі якіх‑н. матэрыялаў (металу, драўніны і пад.) і для вырабу чаго‑н. Такарны станок. Свідравальны станок. □ — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.
2. Прыстасаванне для якіх‑н. работ; апора для якіх‑н. прылад, механізмаў. Станок для прамывання золата. □ Гараць над ракою заранкі У сонечных іскрах вясны, Прыйшлі да станкоў віцяблянкі Квяцістыя ткаць дываны. Русак.
3. Металічная аснова, на якой умацоўваюцца гарматы, кулямёты; лафет.
4. Спец. Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.
5. Спец. Прыстасаванне для апоры ў час некаторых заняткаў, трэніроўкі. Станок для прыцэльнай стральбы.
6. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (для лячэння і пад.); стойла. Вера зайшла ў станок, пагладзіла карову па цёпламу боку. Асіпенка. Шэмет хацеў быў ступіць у кароўнік, прайсці ўздоўж паміж станкамі, але Клім спыніў яго: — Не трэба, усё там як паложана. Лобан.
•••
Бесчаўнаковы станок — станок, які не мае чаўнака.
Карусельны станок — вертыкальны такарны станок для апрацоўкі вялікіх дэталей.
Рэвальверны станок — такарны станок з рухомай (вакол восі) галоўкай.
Саматкацкі станок — ткацкі станок; кросны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІТВІ́Н (Мікалай Канстанцінавіч) (н. 11.5.1951, в. Пятрэвічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1977, клас А.Багатырова). З 1979 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У творчасці адчувальныя класічныя традыцыі, апора на муз. фальклор. Сярод твораў: сімфонія (1976), кантата «Беларуская калыханка» на словы В.Віткі (1977), эскіз «Горкі вырай» для чытальніка і аркестра на словы М.Мятліцкага (1993), Фантазія на бел. тэмы для аркестра нар. інструментаў, Сюіта для ансамбля нар. інструментаў, Элегія для кантрабаса, струнных і ўдарных інструментаў; Канцэртная п’еса для актэта драўляных духавых; п’есы для баяна; цыкл хароў «Родныя вобразы» на вершы Я.Коласа і Я.Купалы (1983), песні.
Р.М.Аладава.
т. 9, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разліко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разліку (у 1 знач.), звязаны з тэхнічнымі разлікамі пры праектаванні. Разліковыя лічбы.
2. Які служыць для падлікаў, для аблягчэння вылічэнняў. Разліковая табліца.
3. Прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, правядзення плацяжоў і іншых грашовых разлікаў. Разліковы банк. // Прызначаны для запісаў плацяжоў, заработнай платы. Разліковыя ведамасці. Разліковая кніжка.
4. Такі, за які праводзіцца разлік (у 2 знач.); выніковы. Разліковы месяц. Разліковы перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)