прабе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся; зак.
1. Прабегчы нямнога. Дагура ўскочыў, прабегся па палянцы. Асіпенка.
2. Зрабіць прабег пры ўзлёце ці пасадцы (аб самалёце).
3. Хутка пранесціся (пра вецер, святло і пад.). Раптам зашумеў вецер, прабегся верхавінамі кустоў, маланка асвятліла цемень неба. Сапрыка.
4. Тое, што і прабегчы (у 5, 6 знач.). [Хлапчук] артыстычна ўскінуў рукі і прабегся пальцамі па клавішах. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́ўца, ‑ы, м.
Той, хто гаворыць прамову, выступае з прамовай. Хтосьці падняўся ў пярэдніх радах і, махаючы пальчаткай, крычаў, патрабуючы спыніць прамоўцу. Галавач. Калі пасяджэнне аднавілася, услед за двума прамоўцамі старшыня прадаставіў слова Паходню. Хадкевіч. // Той, хто валодае талентам гаварыць прамовы. Таленавіты прамоўца. □ І пайшоў і пайшоў наш прамоўца, знайшоўшы выпадак выказаць да канца ўсе свае думкі, расказаць аб сваіх пачуццях. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблу́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Чужы, не тутэйшы чалавек. — Гэта ваша апошняе слова? — затрос галавою Шлосберг. — Не, — ледзь падняўся Качарга. — Чаго ты сюды прывалокся? Прыблуда! Гурскі.
2. Аб прыблуднай жывёліне. [Воўк] звер скупы і злосны — да логава другога не пусціць і блізка, на прыблуду кідаецца з зубамі — крыві не мінуць. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́чанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пярэчыць; заява аб нязгодзе з чым‑н. Ідэя стварэння адзінага аператыўнага кіраўніцтва атрадамі таксама не сустрэла пярэчанняў. Казлоў. [Варончык] першым выйшаў, падкрэсліўшы гэтым, што размова закончана і пярэчанняў быць не можа. Кавалёў.
2. Доказ таго, хто пярэчыць. Ён хоць і заходзіў сюды разам з Гаем, але не вельмі соваўся са сваімі пярэчаннямі і ініцыятывай. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззбро́іць, ‑рою, ‑роіш, ‑роіць; зак., каго-што.
1. Адабраць у каго‑н. зброю; пазбавіць каго‑, што‑н. сродкаў узбраення. Адна з такіх успрынятых па-рознаму вестак была весць аб тым, што грамада арыштаваных сялян раззброіла польскі канвой і разбеглася па лясах. Колас.
2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца, пярэчыць і пад.; уціхамірыць. Непадроблены тон .. голасу [трэнера] мяне раззброіў, і я, забыўся на абразы. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́ўдзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Ажыццявіцца, здзейсніцца; збыцца. Мары тысячагоддзяў Аб светлай долі чалавецтва Спраўдзяцца ў жыцці. Бядуля. [Барашкін] проста верыў у тое, што гэтыя планы павінны абавязкова спраўдзіцца. Савіцкі. — А божачка мой, Кандратка прыйшоў! — з радасці загаласіла.. [маці]. — Сон спраўдзіўся. Лобан.
2. Аказацца правільным, пацвердзіцца. Чуткі пра выклік у камісію спраўдзіліся. Лынькоў. [Рыгорава] падазронасць і здагадка спраўдзіліся. Адамчык. Меркаванне камандзіра брыгады спраўдзілася. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́йня, ‑і, ж.
Памяшканне для коней, канюшня. Конюх выпускае з стайні коней На вясёлы вадапойны збор. Астрэйка. Са стайні конюх вывеў на шпацыр варанога жарабца. Чарнышэвіч.
•••
Аўгіевы стайні (канюшні) — пра вельмі забруджанае памяшканне, а таксама аб справах, у якіх пануе поўнае бязладдзе, блытаніна (ад грэчаскага міфа пра стайні цара Аўгія, што не чысціліся 30 год і былі вычышчаны Гераклам за адзін дзень).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́мя, стрэмя і стрэмені, Д стрэмю і стрэмені, В стрэмя, Т стрэмем і стрэменем, М (аб) стрэмі і стрэмені; мн. страмёны, страмён; н.
1. Прыстасаванне для ўпору нагі конніка ў выглядзе жалезнай дужкі з вушкам, што падвешваецца да сядла пры дапамозе рэменя. Асядлаўшы буланку, [брыгадзір] паставіў у стрэмя нагу, спрытным рыўком узняўся і лёгка сеў. Брыль.
2. Спец. Тое, што і стрэмечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм.
1. Пераехаць гарэць, свяціць; патухнуць. Агонь стух. □ Бліснулі ў пярэдняй машыны падфарнікі. Стухлі. Пташнікаў.
2. перан. Стаць цьмяным, перастаць свяціцца. Вочы бліснулі .. радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. // Знікнуць, прапасці. Усмешка стухла на яго твары.
сту́хнуць 2, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм. Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах і пад.). Мука стухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухава́ты, ‑ая, ‑ае.
Не зусім сухі (у 1, 2, 5, 9, 10 і 11 знач.). Янук памаўчаў з хвіліну, нібы прыслухоўваючыся к лёгкаму посвісту ветру ў сухаватых лісцях. Кулакоўскі. Тонкая сухаватая трава, аб якую лёгка было парэзаць руку, густа кусцілася каля старых пнёў. Зуб. Марына ўлавіла сухаваты тон Андрэевых слоў. Шахавец. Не адрываючыся, я глядзеў на падцягнуты сухаваты твар старога. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)