падкасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак.

1. што. Падрэзаць касой.

П. траву.

2. перан., каго (што). Зваліць з ног.

Шалёная куля падкасіла партызана.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Адняць сілы, бадзёрасць.

Хвароба падкасіла старога.

|| незак. падко́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падка́тка гл. падкаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкаўне́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Вузкая палоска белай матэрыі, якая падшываецца пад стаячы каўнерык форменнага адзення.

|| прым. падкаўне́рыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, наблізіцца ці закаціцца пад што-н.

Шарык падкаціўся пад канапу.

2. Тое, што і падкаціць (у 3 знач.).

Слёзы падкаціліся пад горла.

3. перан., да каго. Лісліва звярнуцца да каго-н., дамагаючыся чаго-н. (разм.).

|| незак. падко́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак.

1. каго-што. Коцячы, наблізіць або даставіць, змясціць пад што-н.

П. бочку да склепа.

П. камень пад сцяну.

2. Хутка пад’ехаць куды-н. (разм.).

Брычка падкаціла да самага ганка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аб раптоўным адчуванні болю, жаласлівасці і пад.

Да сэрца падкаціла трывога.

|| незак. падко́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падка́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.) і падко́чванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. чаго. Качаючы, дабавіць.

П. вады.

2. Падвесці, не выканаць ці дрэнна выканаць што-н. (разм.).

П. у выкананні даручанай работы.

Нашы хлопцы не падкачаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Кідаючы, наблізіць да каго-, чаго-н.

П. бліжэй дровы.

2. Падшыць, падфастрыгаваць.

П. падол сукенкі.

|| незак. падкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.) і падкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падкі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1 знач.), падкіда́нне, -я, н. (да 1 знач.) і падкі́дванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкіда́ць і падкі́дваць гл. падкінуць, падкідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкідны́, -а́я, -о́е.

У выразе: падкідны дурань — картачная гульня, у якой партнёры, паводле ўмоў гульні, па чарзе падкідваюць аднаму з ігракоў пэўныя карты, каб той адбіў іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падкі́дыш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзіця, падкінутае чужым людзям.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)