strong

[strɔŋ]

adj.

1) ду́жы, мо́цны

a strong wind — мо́цны ве́цер

a strong man — ду́жы чалаве́к

2) магу́тны

a strong nation — мо́цны наро́д

3) цьвёрды

a strong will — цьвёрдая во́ля

4) ко́лькасьцю

We were 100 strong — Нас было́ 100 чалаве́к

5) мо́цнадзе́йны

a strong poison — мо́цнадзе́йная атру́та

6) мо́цны, канцэнтрава́ны

a strong tea — мо́цная гарба́та

a strong drink — мо́цны алькаго́льны напо́й

7) во́стры (пах, прыпра́ва)

•

- get stronger

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ла́нтрух ’чалавек, які любіць паспаць’ (полац., Нар. лекс.), міёр. ла́нтр́уга ’вялікі гультай’ (З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі з ла́нту́х (гл.), ’тоўсты, непаваротлівы, гультай’ (КЭС, лаг.; паст., віл., шчуч., навагр., Нар. сл., З нар. сл.) і латруга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінаход ’чалавек, які вельмі шпарка ходзіць, бегае, лятун’ (міёр., З нар. сл.). Укр. винохід ’інаходзец’, рус. виноходец, виноходь, виноход ’тс’, польск. inochód, чэш. jinochod, mimochod, славац. mimochod ’тс’. Бел. лексема з’яўляецца пераносам ад ’конь-інаходзец’. Пачатковае в‑ прыстаўное.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апу́дзіла ’пудзіла’ (Янк. I). Сюды ж апу́дала ’чалавек неахайнага выгляду, сонны, непаваротлівы’ (Куч.), а таксама опу́дына ’шырокае не па памеры адзенне’ (Клім.). Укр. опудало ’пудзіла’. Утвораны ад дзеяслова пудзіць (гл.), як і пудзіла з пратэтычным ці прэфіксальным а‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачалаве́чыць ’ажаніць’ (Яўс.), ачалавечыцца ’ажаніцца, стаць мужам’ (Нас.), очоловічыты (палес., Цыхун, вусн. паведамл.). Гэта беларускае слова разам з чэш. мар. očlověčit, славац. učlověčiť з’яўляецца семантычнай інавацыяй, звязанай з арэалам чалавек ’муж’, цэнтр якога знаходзіцца на беларуска-ўкраінскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лалэ́й (абразл.) ’чалавек з вельмі тоўстымі губамі’ (лаг., Жд. 2). Утворана ад ⁺лалы (параўн. рус. пск., наўг. лалы ’ніжняя сківіца’, цвяр. лылы́ ’сківіца’) і суф. ‑эй, як і лупсей, губрэй ’губаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 151). Гл. таксама халалэ́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безгало́сы, ‑ая, ‑ае.

1. З дрэнным, слабым голасам. Безгалосы спявак. // Які страціў голас. Безгалосы чалавек.

2. Уст. Які не мае права голасу. [Настаўнік:] — Гласныя ад сялян у земстве, па сутнасці, зусім безгалосыя, там галасоў больш дваранскіх, чым сялянскіх. Галавач.

3. Маўклівы, ненапоўнены гукамі. Ад.. мокрага снегу было непрытульна на вуліцы, сумнай і безгалосай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесстаро́нні, ‑яя, ‑яе.

Не схільны загадзя аддаваць перавагу якому‑н. боку (пры дыскусіі, спрэчцы і інш.); аб’ектыўны, нейтральны, справядлівы. Бесстаронні назіральнік. □ [Рэдактар:] — Вы [Ганна Сымонаўна] як чалавек новы ў нашым раёне, хоць і нарадзіліся тут, можаце быць чалавекам бесстароннім у адным пытанні. Дубоўка. І што кіруе ім [настаўнікам] у яго адносінах да .. [Ліды]? Бесстаронняе жаданне дапамагчы ёй? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптымі́зм, ‑у, м.

Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.

[Ад лац. optimus — найлепшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбарані́цца, ‑баранюся, ‑баронішся, ‑бароніцца; зак.

Абараніцца ад нападу, засцерагчыся ад чыіх‑н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Дамець хоць крыкам памагаў яму, бо ведаў: не можа быць, каб Ларывон не адбараніўся. Сабаленка. [Гаспадары:] — Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны і зусім з’ядуць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)