старэйшы родсухапутных войск, прызначаны для абароны сваёй тэрыторыі, нанясення паражэння праціўніку ў баі і авалодання яго тэрыторыяй. П. як род войск ёсць ва ўзбр. сілах многіх краін, у т. л. ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ. У арміях некат. дзяржаў існуюць матарызаваная, паветрана-дэсантная П. (гл.Паветрана-дэсантныя войскі) і марская пяхота. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь войскі, аналагічныя П., называюцца мотастралковымі войскамі.
П. вядома з часоў рабаўладальніцкага ладу; найб. развіццё атрымала ў арміях Стараж. Грэцыі і асабліва Рыма. Падзялялася на лёгкую, сярэднюю і цяжкую. Была ўзброена коп’ямі, мячамі, лукамі і інш. У Зах. Еўропе (6—7 ст.) П. складалася гал. чынам з пешага апалчэння. З утварэннем буйных феад. дзяржаў і з’яўленнем рыцарскай конніцы (гл.Рыцар, Рыцарства) роля П. паменшылася. У Кіеўскай і Полацкай Русі (9—11 ст.), ВКЛ (13—15 ст.) П. складала значную ч. войска. У 16 ст. значэнне П. павялічылася, але кавалерыя ў 2 разы пераўзыходзіла яе колькасна. У Еўропе, у т. л. ў ВКЛ, значную ролю адыгрывала наёмная П. (гл.Ландскнехты). У наёмныя пяхотныя фарміраванні ўваходзілі мушкецёры (да 2/3 асабовага складу) і пікінёры (капейшчыкі). Арганізац. адзінкай іх былі рэгіменты (палкі) і швадроны («сквадроны»). Падобную арганізац. структуру мелі драгуны (конная П., вядома ў ВКЛ з 1618); яны выкарыстоўвалі коней толькі для мабільнага перамяшчэння. З 16—17 ст., калі ў Зах. Еўропе з’явіліся пастаянныя арміі (гл.Наёмніцтва), роля П. павялічылася (складала асн. колькасную і ўдарную сілу войска). У 1-ю і 2-ю сусв. войны П. ва ўсіх арміях была самай шматлікай. Са з’яўленнем новых родаў і спец. войск (авіяцыя, танк., хім. войскі і інш.) удзельная вага П. зменшылася, аднак яна заставалася адным з гал. родаў войск.
Сучасная П. мае на ўзбраенні ракеты, танкі, артылерыю, браніраваныя машыны і ва ўзаемадзеянні з інш. родамі войск здольна выконваць пастаўленыя задачы ў пешых баявых парадках, на БМП, бронетранспарцёрах і інш.
Да арт.Пяхота. Пяхотнікі Вялікага княства Літоўскага 17 ст. Мал. С.Харэўскага.Савецкая пяхота ў наступленні ў час аперацыі «Баграціён». Чэрвень 1944.Да арт.Пяхота. Мотастралкі Узброеных Сіл Беларусі на вучэннях. 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Воласць (БРС, Нас., Бяльк., Яшк.). Рус.во́лость, укр.во́лость, ст.-рус.волость ’вобласць, тэрыторыя, дзяржава, улада’, ст.-бел.во́лость ’воласць’, ст.-слав.власть, польск.włość, чэш.vlast, славац.vlasť ’айчына’, серб.-харв.вла̑ст, славен.lȃst, род. скл. lastȋ ’уладанне, маёмасць’, балг.власт ’улада’. Прасл.volstь < voldtь (< уладаць) (Махэк₂, 693; Скок, 3, 604). Роднасныя: лат.vàlsts ’дзяржава’, літ.valsčius ’воласць’ (Траўтман, 340 і наст.; Буга, РФВ, 75, 133 і наст.; Фасмер, 1, 344). Некалькі інакш аб словаўтварэнні КЭСРЯ (65) і Шанскі (1, В, 151 і наст.), якія выводзяць ад *volda ’ўлада’ з дапамогай суф. ‑tь: *voldtь > volstь > volostь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курасле́п1 ’род раслін сямейства казяльцовых: анемона, Anemone L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Сцяшк., ТС, Дэмб. 1, Бейл.). Укр.куряча сліпота, рус.курослеп ’тс’, славен.kuroslèp ’вочны цвет, Anagallis arvensis’, серб.-харв.kuroslijep ’чымер чорны, Helleborus niger’, польск.kuroślep ’вочны цвет, Anagallis arvensis’, славац.kuroslep ’тс’. Параўн. Слаўскі, 3, 426; Скок, 2, 240; Безлай, 2, 113. Да кур1 (гл.) і сляпы (гл.). Назвы гэтых раслін у розных славянскіх мовах — вынік калькавання з лацінскай і нямецкай моў і кантамінацый. Іх праславянская старажытнасць здаецца неверагоднай.
Курасле́п2вадзяны ’вадаперыца балотная, Hottonia palustris L.’ (Кіс.). Да кураслеп1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паруча́йнік1 ’птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушком’. Рус.поручейник ’тс’. Этымалагічна тое ж, што і паручайнік2. Семантыка празрыстая, таму што гэта птушка з атрада кулікоў, якія трымаюцца каля вады.
Паруча́йнік2 ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства парасонавых з_ белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка’ (ТСБМ), ’расліна Sium L.’ (Кіс.), паручайніка ’расліна Catabrosa P. В.’ (Кіс.). Рус.поручейник ’расліна Sium L.’ Дэрыват з суф. ‑ік ад пару чайньКру чай, таму што гэтыя расліны растуць каля вады або ў вадзе. Параўн. славац.potočnik ’расліна Sium L.’, чэш.poiočnik ’расліна Berula’ (гл. Махэк, Jména rostl., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рача́дзь ’рэчышча’ (Стан.), ’старое рэчышча ракі’ (Касп.), річа́дзь ’месца ля вытокаў ракі, якое заліваецца вадой у час паводкі’ (дубр., Нар. словатв.), рус.смал.реча́ть ’рэчышча’. Да рака (гл.), параўн. іншую назву рэ́чанне ’тс’ (навагр., З нар. сл.), імаверна, сцяжэнне рачное месца > рачадзь, параўн. роўнае месца > роўнядзь (гл. роўны), адпаведна мокрадзь і інш. Сцяцко падае як суфіксальнае ўтварэнне непасрэдна ад рака (*rěkedjь), з чаргаваннем к/ч (Сцяцко, Афікс. наз., 130, 179). Параўн. Фасмер, 3, 478, дзе смаленскае слова выводзіцца з *рѣчѧ, Род. скл. *‑ѧте ад рака, па ўзору дзяўчата ад дзеўка, што на фоне прыведзеных фактаў малаверагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэа́тр ‘род мастацтва, прадстаўленне відовішчаў’, ‘памяшканне са сцэнай і залам’, ‘месца важных падзей’ (ТСБМ, Пятр.), тэа́тар, тэа́тр (Некр. і Байк.), ст.-бел.театръ, театрумъ ‘тэатр, сцэна, памост’ (1638 г). Запазычана або са ст.-польск.teatr, teatrum, якія праз лац.theātrum узыходзяць да ст.-грэч.θέατρου, іян.υέητρον ‘гледачы, публіка ў тэатры’, ‘прадстаўленне’, або непасрэдна ад лац.theātrum, пра што сведчыць ранняя фіксацыя ў старабеларускай мове формы театрумъ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Прысутнічае не ва ўсіх славянскіх мовах, параўн. чэш.divadlo, славац.divadlo, харв.gledalîšte, што тлумачаць уплывам пурыстычных тэндэнцый (Чарных, 2, 231–232; ЕСУМ, 5, 534; Скок, 1, 568; Фасмер, 4, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грязьж.
1. гразь, род. гразі́ж.;
2.(нечистота) бруд, род. бру́ду м.; (сор) сме́цце, -цця ср.;
3.перен. бруд, род. бру́ду м.;
◊
смеша́ть с грязью змяша́ць з гра́ззю;
не уда́рить лицо́м в грязь не ўда́рыць тва́рам у гразь;
вы́тащить из грязь вы́цягнуць з гразі́;
втопта́ть в грязь затапта́ць у гразь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)