паддзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Дзьмуць крыху знізу, збоку. 3-пад дзвярэй паддзімае (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паддо́брыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак., да каго.

Падлашчыцца, заваяваць да сябе прыхільнасць.

Умее п.

|| незак. паддо́брывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паддо́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Падстаўка або падсцілка пад што-н.

Гліняны п.

П. пад кветкавы вазон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паддо́пытны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад следствам.

Прызнанне паддопытнага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паддо́следны, -ая, -ае.

Які служыць аб’ектам навуковага доследу.

Паддоследнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паддува́ла, -а, мн. -ы, -ва́л, н.

Адтуліна ў печы пад топкай для ўзмацнення цягі.

|| прым. паддува́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пад’е́зд, -у/-а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. пад’ехаць.

2. -а. Месца, па якім пад’язджаюць да чаго-н.

П. да ракі.

3. -а. Уваход у будынак.

Парадны п.

|| прым. пад’язны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.) і пад’е́зны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пад’е́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; пад’е́ў, -е́ла; -е́ш; -е́дзены (да 2 знач.); зак. (разм.).

1. Наесціся, паесці.

Не далі спакойна п.

2. што. З’есці знізу, ніжнюю частку чаго-н.

Бабры пад’елі дрэвы.

|| незак. пад’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пад’е́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзем, -е́дзеце, -е́дуць; пад’е́дзь; зак.

1. да каго-чаго. Едучы, наблізіцца да каго-, чаго-н.

П. да гаража.

2. пад што. Едучы на чым-н., трапіць куды-н., пад што-н.

П. пад мост.

3. Прыехаць (звычайна па справе, ненадоўга; разм.).

Вы едзьце цяпер, а я пад’еду пазней.

4. перан., да каго. Падлізацца, дабіцца чаго-н. хітрасцю, ліслівасцю (разм.).

П. да начальства.

|| незак. пад’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пад’е́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пад’ём, -у, м.

1. гл. падняцца, падняць.

2. Участак дарогі, які ідзе ўверх.

Круты п.

3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.

Боты ціснуць у пад’ёме.

Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.

|| прым. пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)