кла́ксан, ‑а, м.

Механічны сігнальны гудок трактара, аўтамабіля і інш. Жарыкаў не пераставаў сігналіць; клаксан яго машыны падаваў такія трывожныя гудкі, што можна было падумаць — здарылася няшчасце. Асіпенка.

[Англ. klaxon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крушы́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да крушыны. Крушынавы куст.

2. у знач. наз. крушы́навыя, ‑ых. Сямейства кустоў і дрэў, да якога адносяцца крушына, дзяржыдрэва і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбо́ршчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які займаецца падборкай чаго‑н. Падборшчык футраў.

2. Прыстасаванне ў камбайне для падбору каласоў, а таксама машына для збору бавоўны, збожжа і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудаспу́ск, ‑у, м.

Спец. Нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і служыць для спуску карысных выканняў, парожняй пароды і інш. грузаў самаплывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́ўнік, ‑а, м.

Зборнік песень, рамансаў і інш. твораў для спеву. З імем Нестара Сакалоўскага звязана складанне аднаго з першых у рэспубліцы спеўнікаў для вучняў пачатковых школ. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаза́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фазана. Фазанавае апярэнне.

2. у знач. наз. фаза́навыя, ‑ых. Сямейства птушак атрада курыных, куды ўваходзіць фазан, перапёлка, паўлін і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаршма́к, ‑у, м.

Страва са здробненага селядца ці мяса, запечаных з бульбай, цыбуляй і інш. На закуску падаваўся фаршмак з пячонкі ментузоў са смажанай цыбуляй. // Разм. Сечаны селядзец.

[Ням. Vorschmack.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халестэры́н, ‑у, м.

Арганічнае тлушчападобнае рэчыва, якое знаходзіцца ў нервовай і тлушчавай тканках, печані і інш., а таксама ў прадуктах харчавання і адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма.

[Ад грэч. cholē — жоўць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індаеўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.

Агульная назва плямён — продкаў сучасных народаў, якія гавораць на мовах індаеўрапейскай сям’і.

|| прым. індаеўрапе́йскі, -ая, -ае.

Індаеўрапейская прамова.

Індаеўрапейская сям’я моў — агульная для многіх народаў Еўропы, Заходняй Азіі і Індастана сям’я моў, якая ўключае групы балтыйскую, германскую, грэчаскую, індыйскую, іранскую, кельцкую, раманскую, славянскую і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

канфо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Чыгунны або металічны кружок над адтулінай у кухоннай пліце (на дровах, газавай і пад.), на які ставіцца каструля, патэльня і інш., а таксама сама такая адтуліна.

Пліта на чатыры канфоркі.

2. Падстаўка для чайніка на самаварнай трубе.

|| прым. канфо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)