засе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Знак, метка на чым‑н., зробленая сякерай, нажом і пад. Сталовым нажом бацька ўрачыста робіць на вушаку засечку. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́шачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да душа (у 1, 2 знач.). — Ой, была жанчына, няхай са святымі супачывае яе душачка! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Уст. Зборнік каталіцкіх царкоўных песень і кантаў ​2. З кантычкамі ў руках маліліся на касцельным ганку некалькі жанчын. Чорны.

[Польск. kantyczka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш. да каробка (у 1 знач.).

2. Сухі плод расліны, у якім знаходзіцца насенне. Каробачка маку. Каробачка лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да муфта (у 1 знач.).

2. Спец. Тое, што і муфта (у 2 знач.); невялікая муфта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш. да чарка; невялікая чарка. Маленькімі глыточкамі, смакуючы, Пільц выпіў сваю чарачку, асцярожна паставіў яе на ранейшае месца. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісі́ца, -ы, мн. -ы, -сіц, ж.

1. Тое, што і ліса (у 1 знач.).

2. Тоўстае круглае палена, якое кладзецца ўпоперак саней пры перавозцы бярвення (разм.).

|| памянш. лісі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́лька¹, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і коўшыка для тытуню.

Пыхкаць люлькай.

|| памянш. лю́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лю́лечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баля́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Тое, што і болька.

2. перан. Недахоп, слабае месца ў дзейнасці, характары, а таксама чалавек з якімі-н. недахопамі, з-за якога бываюць непрыемнасці ў калектыве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа.

У добрага мужыка — добрая ж. (прыказка).

|| ласк. жо́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. жо́нчын, -а, -ы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)