МАКРА́НЫ,

вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Брэст—Ковель (Украіна). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на У ад горада і чыг. ст. Маларыта, 41 км ад Брэста. 777 ж., 288 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 2 км на ПдУ ад вёскі Курган Славы.

т. 9, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУХАВЕ́Ц,

пасёлак у Брэсцкім р-не, на аўтадарозе Брэст—Ковель (Украіна). Да 1969 наз. Раманаўскія Хутары. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на ПдУ ад Брэста, 3 км ад чыг. ст. Каменная. 1705 ж., 555 двароў (1999). Міжгаспрадпрыемства па вытв-сці насення траў. Сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік С.Я.Багданчуку.

т. 11, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУЮНКУ́М, Мойынкум,

пясчаная пустыня ў Сярэдняй Азіі, на Пд Казахстана, паміж хрыбтамі Каратау і Кыргызскім на Пд і нізоўямі р. Чу на Пн. Пл. 40 тыс. км². Выш. ад 300 м на Пн да 700 м на ПдУ. Утворана ў выніку перавеву марскіх мелавых і рачных адкладаў р. Чу. Пераважаюць паўзарослыя градавыя і ўзгоркаватыя пяскі, часткова барханы. На схілах — белы саксаул, астрагалы; у паніжэннях — джузгун, палын. Зімовыя пашы.

т. 11, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НА́ШВІЛ (Nashville),

горад на ПдУ ЗША. Адм. ц. штата Тэнесі. Засн. ў 1779. 511,3 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1 млн. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Камберленд (бас. р. Місісіпі). Аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр. Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, хім., аўтамабільная, шынная, шкляная, эл.-тэхн., радыёэлектронная, у т. л. вытв-сць быт. прылад. Буйны цэнтр гуказапіснай вытв-сці (больш за 50% прадукцыі ЗША). 2 ун-ты.

т. 11, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́РЛЯ,

вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад г. Шчучын, 91 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Ражанка. 518 ж., 217 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі селішча 12—13 ст.

т. 11, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВІ́ЦЦЕ,

вёска ў Кобрынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 49 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 95 км ад Брэста. 1906 ж., 758 двароў (2000). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Павіццеўская Прачысценская царква.

т. 11, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДАРО́СК,

вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Зальвянка, на аўтадарозе Ваўкавыск—Ружаны. Цэнтр сельсавета і раённага вытв. аб’яднання «Сельгасхімія». За 26 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 97 км ад Гродна. 707 ж., 294 двары (2000). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква, касцёл. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.).

т. 11, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЛЕХ,

пасёлак гар. тыпу ў Іванаўскай вобл. ў Расіі, за 64 км на ПдУ ад Іванава, 32 км ад чыг. ст. Шуя. 6,3 тыс. ж. (1996). Цэнтр рус. нар. мастацтва мініяцюрнага жывапісу (гл. Палехская мініяцюра). Маст.-вытв. майстэрні па размалёўцы лакавых вырабаў з пап’е-машэ. Лёгкая, харч. прам-сць. Маст. вучылішча. Крыжаўзвіжанская царква (18 ст.) з размалёўкамі і абразамі палехскіх майстроў. Музеі палехскага мастацтва, мемарыяльныя мастакоў І.І.Голікава, П.​Дз.Корына.

т. 11, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎДНЁВАЯ КАТЛАВІ́НА,

падводная катлавіна на ПдЗ Ціхага акіяна. На З абмежавана глыбакаводнымі жалабамі Кермадэк і Тонга і Новазеландскім падводным плато, на Пн — падводнымі хрыбтамі, якія ўтвараюць а-вы Кука (Паўднёвыя) і Тубуаі, на У і ПдУ — Усх.- і Паўд.-Ціхаакіянскімі падняццямі. Шыр. каля 4600 км. Шмат падводных гор, рыфаў. Пераважныя глыб. больш за 5500 м, найб. 6600 м (на ПнЗ). Донныя асадкі — пераважна чырв. гліны і дыятомавыя ілы.

т. 12, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎНО́ЧНА-САХАЛІ́НСКАЯ РАЎНІ́НА,

нізінная раўніна на Пн в-ва Сахалін. Даўж. 300 км, шыр. каля 100 км; Ахінскі перашыек на Пн звужаны да 6—7 км. Уздоўж узбярэжжа на значных участках — ланцужкі лагун, аддзеленых ад мора косамі. Астраўныя кражы выш. да 500—600 км. На ПдУ — рэкі Тым і Набіль. Рэдкастойная лістоўнічная тайга з прымессю елкі і піхты, у прыбярэжных ч. — лесатундра, балоты. Здабыча нафты і газу (радовішчы Аха, Тунгорскае, Эхабі).

т. 12, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)