*Рамяна, ст.-бел. рамяно ’вельмі, моцна’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. старое рус. рамя́но ’вельмі’, ц.-слав. рамѣно ’тс’, славен. rámenoмоцна, вельмі, далёка’, славац. ramenitoмоцна’. Звязваюць з ст.-ісл. rammr ’моцны, востры’, ст.-в.-ням. irmin ’моцны’, алб. jerm ’шаленства’, літ. er̃mas ’пачвара, жах’, ę̃rms, ęr̃ms ’малпа; незвычайная з’ява’, арм. arman ’цуд’ (Міклашыч, 273; Фасмер, 3, 441; Бязлай, 3, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адгайдама́шыцьмоцна адлупцаваць’ (Яўс.) да гайдамак. Параўн. абгайдамашыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rudely [ˈru:dli] adv.

1. абра́зліва, наха́бна, гру́ба

2. мо́цна; рэ́зка, рапто́ўна;

I was rudely interrupted. Мяне рэзка перабілі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

yearn [jɜ:n] v. (for)

1. мо́цна жада́ць, пра́гнуць; імкну́цца

2. тужы́ць, сумава́ць;

yearn for home тужы́ць па до́ме

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВА́Я,

назва ліста папарацей, звычайна буйнога, моцна расчлянёнага, перыстарассечанага, падобнага на галінку. Марфалагічна адпавядае цэлым буйным галінкам іх верагодных продкаў — рыніяфітаў. Існуюць навук. доказы, што лісце папарацей узнікла з галінак у выніку іх сплесквання і абмежавання ў росце. Ваяй таксама наз. лісце пальмаў.

т. 4, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДА́РЛІНГ (Darling),

горны хрыбет на ПдЗ Аўстраліі. Даўж. каля 300 км. Выш. да 582 м (г. Кук). Уяўляе сабой моцна расчлянёны эрозіяй край Зах.-Аўстрал. пласкагор’я, што стромка абрываецца да прыморскай нізіны. На вільготных зах. схілах эўкаліптавыя лясы, якія раўнінах пераходзяць у рэдкалессе.

т. 6, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭФЛЯ́ЦЫЯ, развяванне,

разбурэнне горных парод і глеб пад уздзеяннем ветру з наступным пераносам цвёрдых часцінак (часам на вял. адлегласці) і іх абточваннем. Асабліва моцна праяўляецца ў пустынях. У Беларусі бывае на асушаных тарфяна-балотных і мінер. глебах Палесся, часам у форме пылавых бур.

т. 6, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; незак.

1. Моцна ахалоджваць, замарожваць што-н.

М. яблыкі.

2. каго-што. Нішчыць холадам, марозам.

М. прусакоў.

3. безас. Пра марознае, халоднае надвор’е.

З раніцы марозіць.

|| прым. маразі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакрыча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).

1. каго. Моцна клічучы каго-н., вымусіць адклікнуцца.

Крычаў, крычаў, так і не дакрычаўся вас.

2. да чаго. Крыкам давесці сябе да непажаданых вынікаў.

Д. да хрыпаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуба́сіць, -а́шу, -а́сіш, -а́сіць; незак. (разм.).

1. каго (што). Жорстка, бязлітасна біць.

Яго ўжо не раз дубасілі за пакражу.

2. па чым, у што. Моцна стукаць.

Д. у дзверы.

|| зак. аддуба́сіць, -а́шу, -а́сіш, -а́сіць (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)