НАРАЧА́НКА,

адна з назваў ракі Нарач.

Да арт. Курортны пасёлак Нарач. Дом адпачынку «Нарач».

т. 11, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Алго́л

[англ. algol, ад algo(rithmic) l(anguage) = алгарытмічная мова]

інф. адна з моў праграміравання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Клешчаві́на1 ’алейная расліна сямейства малачаевых’ (ТСБМ). Праз рус. клещевина з польск. kleszczowina. Калька з лац. ricinus ’клешч’, ’клешчавіна’ (ЕСУМ, 2, 460).

Клешчаві́на2адна палавіна драўлянай асновы хамута’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клешчы2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сво́рынаадна з перакладзін, якімі змацоўваюцца часткі ткацкага станка’ (стол., Нар. лекс.). Параўн. укр. сво́рінь ‘стрыжань, на якім замацаваны падножкі ў ткацкім станку’, рус. шво́рень ‘болт; шпень, стрыжань’, польск. swornik ‘тс’ і інш. Гл. шворан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Стагно́ту, стогно́ту прысл. ‘дзе там; чорта з два’ (Клім.). Укр. палес. стогно́ту ‘тс’. Няясна. Магчыма, эліпс выразу стогноту табе, дзе стогнота да стагнаць (гл.). Параўн. адна трасца ‘ўсё адно’, трасца на яго галаву і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАЛО́ТНІК, вадзяная зорачка (Callitriche),

род кветкавых раслін сям. балотнікавых. 25 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, акрамя некаторых пустыняў і высакагор’яў. На Беларусі 5 відаў: балотнік веснавы (Callitriche verna), сажалкавы (Callitriche stagnalis), двухполы (Callitriche hermaphroditica), караткаплодны (Callitriche cophocarpa), кручкаваты (Callitriche hamulata). Растуць у вадаёмах са стаячай і павольнай вадой, лужынах, утвараюць зараснікі на паверхні вады; ёсць наземныя формы.

Адна-, шматгадовыя травяністыя расліны, голыя або ўкрытыя зорчатымі валаскамі. Сцябло тонкае, плавае ў вадзе (у наземных формаў сцелецца). Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, без прылісткаў. Кветкі дробныя, адна-, радзей двухполыя, без калякветніка, па 1—2 у пазухах лісця або сабраны па некалькі адна над адной. Плод — чатырохарэшак (мерыкарпій). Насенне з мясістым эндаспермам, разносіцца насякомымі. Усе віды — корм і сховішча для рыб.

Балотнік веснавы.

т. 2, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

overlap [ˌəʊvəˈlæp] v.

1. частко́ва пакрыва́ць, перакрыва́ць;

These planks must overlap. Гэтыя планкі павінны заходзіць адна за адну.

2. частко́ва супада́ць;

His visit and mine overlapped. Мы былі там амаль адначасова.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ашчаджа́цца, ‑аецца; незак.

1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць. Напэўна, ні адна беражлівая гаспадыня не ашчаджаецца так, як ашчаджаліся нашы лесарубы. Пальчэўскі.

2. Зал. да ашчаджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесперапы́нку, прысл.

Не робячы перапынкаў, не спыняючыся. Праз халодную маску на твары.. білася адна рыса — адлюстраванне таго, што.. [Стафанковіча] бесперапынку пілуе нейкая думка, нейкі клопат. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ао́рыст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. У грэчаскай, стараславянскай і некаторых іншых мовах — адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая выражае імгненнасць і закончанасць дзеяння.

[Грэч. aoristos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)