абы́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абл. Звыкнуцца з дрэннымі ўмовамі; зрабіцца абыякавым. Абыралі каторыя, машыну не даглядаюць, вучыцца не хочуць. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адле́га, ‑і, ДМ ‑лезе; Р мн. ‑лег; ж.

Абл. Адліга. І зімы ў хлюпаце адлег Каля жалезнай пройдуць брамы. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

башта́н, ‑а, м.

Абл. Тое, што і бахча. На баштан заедзеш — кавуны во якія ляжаць, як тое сонца, калі ўсходзіць. Шамякін.

[Ад перс. bōštan — сад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастыда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Пасаромецца. [Міхал:] — І не сядзі, як сыч. Сонца ўжо над хатай. Чалавека б чужога пастыдаўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патаро́ча, ‑ы, ж.

Уст. Абл. Здань, пудзіла. Цябе агорне полаг ночы, Ты смех пачуеш Патарочы, — Ці будзе водгук тваім думам? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калыва́ць, ‑ае; незак., што.

Абл. Хістаць збоку ў бок або зверху ўніз; гойдаць. І воз так страшна калывае на калдобінах!.. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капы́рсціцца, ‑ршчуся, ‑рсцішся, ‑рсціцца; незак.

Абл. Упарціцца, наравіцца; капрызіць. [Марце] думалася.., што дачка капырсціцца толькі датуль, пакуль справа не пастаўлена насур’ёз. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́вачнік, ‑а, м.

Абл. Анучнік. Трошкі пазней Леўка ўладзіўся ў Верамеевічах на нейкую казённую службу і ездзіў каравачнікам па вёсках. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаві́льна, ‑а, н.

Абл. Кассё. Толік узышоў на загон, паставіў касу, утыркнуўшы яе касавільнам у зямлю, узяў у руку мянташку. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рац, ‑рца, м.

Абл. Сакавік. «Ой, цешыўся старац, Што перажыў марац, А прыйшоў ясны май, І панеслі старца ў гай». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)