паранджа́, -ы́, ж.
Верхняе жаночае адзенне ў мусульманскіх народаў у выглядзе шырокага халата з густой валасяной сеткай, што закрывае твар, абавязковае нашэнне якога адпавядае нормам ісламу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пара́нены, -ая, -ае.
Які мае рану.
Параненыя байцы.
Даглядаць параненых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пара́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.
1. Нанесці рану каму-н., раніць каго-, што-н.
Яго параніла (безас.) асколкам снарада.
П. руку.
П. душу каму-н. (перан.).
2. Раніць усіх, многіх або нанесці раны каму-н. у многіх месцах.
П. усё цела.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́ранка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).
1. Запраўленая паранай бульбай ці мукой і завараная кіпнем сечка або мякіна на корм жывёле.
Зрабіць паранкі карове.
2. Параная бульба ў лушпінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парано́ік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, хворы на параною.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парано́я, -і, ж.
Хранічнае душэўнае захворванне, якое характарызуецца ўстойлівым трызненнем.
|| прым. паранаі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́раны, -ая, -ае.
1. Прыгатаваны парай.
Параная бульба.
2. Гатаваны (пра малако).
Паранае малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парапе́т, -а, М -пе́це, мн. -ы, -аў, м.
Невысокая агароджа ўздоўж моста, набярэжнай вуліцы.
|| прым. парапе́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парапсіхало́гія, -і, ж. (спец.).
Вучэнне аб гіпатэтычнай магчымасці непасрэдна перадаваць на адлегласць інфармацыю аб нервова-псіхалагічным стане аднаго чалавека другому.
|| прым. парапсіхалагі́чны, -ая, -ае.