флекці́равацца, ‑руецца; незак.

Спец. Змяняцца па флексіях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фтызія́тр, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па фтызіятрыі.

[Ад грэч. phthisis — сухоты і iater — урач.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фуго́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па фугоўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвіка́рня, ‑і, ж.

Майстэрня па вырабу цвікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюле́ньшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па цюленябойнаму промыслу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліфава́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па шліфаванню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсціро́ўшчык, ‑а, м.

Спец. Спецыяліст па юсціроўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаста́йны, ‑ая, ‑ае.

Неаднолькавы з другім (другімі) па якіх‑н. прыкметах. Вільготная зямля і начная цішыня даносілі разнастайныя гукі неўгамоннага жыцця. Колас. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Шамякін. // Які складаецца з неаднолькавых, непадобных асоб, прадметаў, элементаў і пад. Разнастайны жывёльны свет. □ Жыве разнастайны ў мястэчку народ: Рамеснікі, цеслі, сяляне. Глебка. Павестка дня вялікая і разнастайная. Крапіва. Вельмі багатыя і разнастайныя па тэматыцы, па вобразах, лірычных пачуццях перш за ўсё песні любоўныя. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэйсі́раваць

(гал. kruisen)

плаваць, рабіць рэйсы па пэўным маршруце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дуадэні́т

(ад лац. duodeni = па дванаццаць)

запаленне дванаццаціперснай кішкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)