Мігі́каць ’ржаць (пра жарабя)’, мігіта́ць ’тс’ (ТС). Гукапераймальнае. Параўн. мекята́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Празале́тась, прозалетось ’тры гады таму’ (ТС). З пра- і запетое ь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піпіца ’нос’, піпкаю ’задзірысты (пра нос)’ (Юрч. СНЛ). Да піпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́гацца ’сцягвацца; укарочвацца, праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл). Гл. сцягацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыбны́ ‘сытны (пра страву)’ (лельч., Нар. лекс.). Да трыўны, трыўкі́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэльба́та — пра жывёлу з вялікім чэравам (драг., ЛА, 1). Гл. тэльбух.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агрубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго‑н.). Бачыць.. [Дуню] хацелася інакшай: не ў гэтым каляным брызенце — камбінезоне, не з рукамі, што, безумоўна, агрубеюць.., а заўсёды светлай, прыгожай. Хадкевіч. // Стаць больш грубым, нізкім (пра голас). // перан. Страціць вастрыню, сілу. Слых ад кананады агрубеў, Сонца задыхаецца ад дыму. Панчанка.
2. Стаць вонкава нязграбным, страціць мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). // Страціць душэўную далікатнасць, стаць менш чулым, чэрствым. За гэту страшную пару незлічоных людскіх пакут Глечык ужо агрубеў нутром. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недахва́т, ‑у, М ‑ваце, м.
Разм.
1. Адсутнасць дастатковай колькасці каго‑, чаго‑н. Калі вахман і баўэр набілі аскому высокай палітыкай, пайшла звычайная сялянская гутарка пра добрае лета, пра касавіцу, пра недахват мужчынскіх рук... Брыль. Бяскорміца, недахват сена.. прымусілі нас да таго, што за ношку саломы мы павінны былі адрабляць сваім кулакам. Нікановіч.
2. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё, недахоп самага неабходнага; беднасць, нястача. Ведала Ніна, што бойкі, сваркі гэтыя ўсё ад таго, што недахват ва ўсім у хаце, беднасць. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаплыва́ць 1, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Заплысці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаплываць далёка ў мора. □ Рыба не вельмі бралася. Відаць, яна пазаплывала ў ціну, каб перадрамаць у зацішку нядоўгую ноч. Сіняўскі.
пазаплыва́ць 2, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); чым і без дап. Заплысці, пакрыцца або напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Дзе-нідзе кідаюцца ў вочы пакалечаныя асколкамі камлі. Раны пазаплывалі смалою і гояцца... Сачанка.
2. Разм. Распаўнець — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёпла,
1. Прысл. да цёплы (у 2, 4 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра цёплае надвор’е, цеплыню ў памяшканні. Цёпла. Свежае паветра напоена водарам начных фіялак. Ігнаценка. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль.
3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне цяпла. Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы. Скрыган. // перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспамінку адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)