падзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; зак., каго-што (разм.).

Схаваць, змясціць, пакласці.

Дзе ты падзеў запалкі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзе́я, -і, мн. -і, падзе́й, ж.

Тое, што адбылося, тая ці іншая значная з’ява, факт грамадскага, асабістага жыцця.

Гістарычная п.

Сямейная п.

Міжнародныя падзеі.

|| прым. падзе́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзённы, -ая, -ае.

Які адносіцца да падліку або разліку па днях.

Падзённая плата.

П. заробак.

Працаваць падзённа (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзёншчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Рабочы з падзённай аплатай.

|| ж. падзёншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падзёншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзёншчына, -ы, ж. (уст.).

Падзённая работа.

Працаваць на падзёншчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзіві́цца, -дзіўлю́ся, -дзі́вішся, -дзі́віцца; зак.

1. гл. дзівіцца.

2. на каго-што, з дадан. сказам і без дап. Паглядзець са здзіўленнем, з цікавасцю.

П. на незвычайны ўраджай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзіша́х, -а, мн. -і, -аў, м.

Тытул манарха ў некаторых краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. падзіша́хскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзо́л, -у, м.

Бедная на пажыўныя элементы шаравата-белая глеба.

|| прым. падзо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзо́лісты, -ая, -ае.

3 падзолам.

Падзолістыя глебы.

|| наз. падзо́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падзо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н.

Карункавы п.

2. У архітэктуры: карніз з разьбой.

Вокны з падзорам.