1. Быць ці лічыць сябе роўным з кім‑н. [Мікалай:] — А хто з нас лепшы, ён ці я? Ці можна яму са мной раўнавацца? Я — каваль, у мяне як ні круці, то паўвалока зямлі, а ў яго толькі чвэрць.. Ды і так — і па сіле, і па ўсім ...Чарнышэвіч.Не табе, старой, сягоння раўнавацца з намі, Ты сваё ўжо адрабіла, Справімся і самі.Русак.
2.Зал.да раўнаваць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́заны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сказаць.
2.узнач.наз.ска́занае, ‑ага, н. Тое, што вымаўлена кім‑н.; словы, якія сказаў хто‑н. Спахапіўшыся, паспрабавала [Марыя] змякчыць тон, перайначыць сэнс сказанага.Кулакоўскі.Але Валодзя не звярнуў на сказанае ніякай увагі.Даніленка.Тут усё настолькі дакладна і разумна, што дадаць да сказанага.. нічога нельга.«Полымя».
•••
Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказанагл. быць.
Сказана — зроблена — слова не разыходзіцца са справай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стракату́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
Разм. Пра каго‑, што‑н., хто (што) бесперастанку стракоча. Неўгамонная стракатуха [вавёрка] імкліва паглядала ва ўсе бакі.Лынькоў.Сцёпка думаў, як тут лацвей і натуральней пабачыцца з Аленкаю. Лепш бы, вядома, было спаткацца адзін на адзін... Толькі б гэтых стракатух-піскух там не было.Колас.У пачатку ліпеня, калі на падзівінскія лугі выпаўзаюць стракатухі-касілкі, мядовы водар кветак трымаецца ў паветры ледзь не да самага світання.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траі́ць, траю, троіш, троіць; незак., што.
1.Разм. Дзяліць на тры часткі. Траіць бервяно.
2. Злучаць у адно з трох. Траіць ніткі. Траіць рады.
3.Спец. Тройчы пераворваць зямлю. Неяк пад восень, калі Аркадзь траіў папар у сваім калгасе, да яго на матацыкле пад’ехаў гэтакі ж малады, як і ён сам, хлопец.Сабаленка.Хто поле троіць, той хлеб кроіць.Прыказка.
4. Страляць, удараць і пад. па трох адначасова. Траіць з ружжа. Траіць на більярдзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трухля́вы, ‑ая, ‑ае.
Які ператварыўся ў парахню ад гнілі і часу. Суцяшае галку драч: «Ты цяпер ужо не плач. Хай гарыць гняздо пустое на трухлявым сухастоі...»Грахоўскі.Засыпаныя снегам шпалы, старыя трухлявыя пні даўно загубленых дрэў, гнілыя галіны, — усё выглядала з-пад снегу і ўсё, здавалася, радавалася, што не апошні раз бачыла сонца.Колас.//перан. Які аджыў свой век; непатрэбны. Хто ведаць мог, .. Што гэта слова Зрушыць турмаў краты, Зруйнуе свет Трухлявы і стары.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паводле рэлігійных вераванняў — вярнуць да жыцця таго, хто памёр; ажывіць. [Макар:] — Яго [бацьку] ўжо не ўваскрэсіш.Асіпенка.
2.перан. Выклікаць унутранае абнаўленне, зрабіць зноў жыццядзейным; аднавіць чые‑н. сілы. Спорт уваскрэсіў ранейшую сілу і спрыт.//перан. Выклікаць яркае ўяўленне аб чым‑н., аднавіць у памяці што‑н. забытае. Я жыў у снах і дзень, і два, і месяц, каб хоць на міг твой вобраз уваскрэсіць.Федзюковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фавары́т, ‑а, М ‑рыце, м.
1. Любімец важнай уплывовай асобы, пратэкцыю якой ён выкарыстоўвае для сваёй выгады. Адсекшы галаву каралеўскаму фаварыту і інтрыгану, паўстанцы пасадзілі яе на піку і паехалі па ваколіцах Гродні, Слоніма, Мінска вербаваць аднадумцаў.«Полымя».//Уст. Любоўнік знатнай жанчыны. // Той, каму аддаюць перавагу, кім цікавяцца больш за іншых; улюбёнец каго‑н. Фаварыт публікі.
2. У спорце — той, хто мае найбольшыя шансы на першынство (звычайна пра коней). Рысак-фаварыт атрымаў першы прыз.
[Іт. favorito ад лац. favor — прыхільнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фінціклю́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Цацка, упрыгожанне. Пакой прыбраны па-панску, усялякіх там фінціклюшак на сталах ды этажэрачках.Машара.
2.звычайнамн. (фінціклю́шкі, ‑шак). Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы. Усё гэта далёкія ад сур’ёзнай справы фінціклюшкі.
3. Пустая, несур’ёзная жанчына, якая думае толькі пра ўборы і гульні. [Апанас:] — Яна [Вольга] мяне гэтымі днямі здумала вучыць — фінціклюшка.Пестрак.[Зыль:] А да мяне прыходзілі. [Гарнец:] Хто? [Зыль:] Прышчэпа. А з ім нейкая фінціклюшка. Казала — настаўніца.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wénigst (superl ад wénig)
1.pron indef найме́ншы;
das wíssen die ~en гэ́та ма́ла хто ве́дае;
es ist das ~e, was du tun kannst гэ́та са́мае ме́ншае, што ты мо́жаш зрабі́ць
2.adv:
am ~en менш за ўсё;
zum ~en па ме́ншай ме́ры, хоць бы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bo
1. бо; таму што;
2.разм. то;
domek mały, bo mały, ale własny — дамок хоць і малы, але свой;
3. ці; хіба;
bo ja wiem — ці я ведаю; хто яго ведае;
ależ bo to wariat! — ну (але ж) і вар’ят!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)