прыго́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Памешчык — прыхільнік і абаронца прыгоннага права.

|| ж. прыго́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прыго́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыко́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паля, кол, умацаваныя ў зямлі (для прычалу, прывязі).

Судны на прыколе.

|| прым. прыко́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́куп, -у, м.

У некаторых картачных гульнях: карты, якія атрымліваюць у дадатак да здадзеных.

Казырны кароль у прыкупе.

|| прым. прыкупны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнемо́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж. (спец.).

Сукупнасць правіл і прыёмаў, якія аблягчаюць запамінанне патрэбных звестак і фактаў.

|| прым. мнемані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

морг¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльнае памяшканне для захавання трупаў, іх анатаміравання і выдачы для пахавання.

|| прым. мо́ргаўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

морс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прахаладжальны салодкі напой з разведзенага вадой соку ягад або фруктаў.

Яблычны м.

|| прым. мо́рсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мярэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі.

|| прым. мярэ́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́й, -ю, м.

Зарад пораху са шротам або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам.

Праверыць н.

|| прым. набо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

найма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая наймае каго-, што-н.

|| ж. найма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. найма́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́ўка, -і, ДМ -ліўцы, мн. -і, -лівак, ж.

Род віна — салодкая настойка на фруктах, ягадах.

Вішнёвая н.

|| прым. налі́вачны, -ая, -ае.