Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
замо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м.
1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.
Дзвярны з.
Заперці дзверы на з.
За сямю (дзесяццю) замкамі (перан.: старанна схаваны). На замку (запёрта). Граніца на замку (перан.: надзейна абаронена).
2. Затвор агнястрэльнай зброі.
З. гарматы.
3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).
4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).
|| прым.замко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.) ізамо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маркірава́нне1, ‑я, н.
Спец.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. маркіраваць 1.
маркірава́нне2, ‑я, н.
Спец.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. маркіраваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шліхтава́нне1, ‑я, н.
Спец.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шліхтаваць 1.
шліхтава́нне2, ‑я, н.
Спец.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шліхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГОРНАВЫРАТАВА́ЛЬНАЯ СПРА́ВА,
галіна горнай справы, якая займаецца даследаваннямі, распрацоўкай тэхнікі і тэхналогіі, арганізацыяй работ па выратаванні людзей, ліквідацыі аварый у шахтах, рудніках і інш. горных прадпрыемствах. Найб. небяспечныя аварыі — падземныя выбухі, пажары, раптоўныя выкіды вугалю і руднічнага газу (гл.Горны ўдар), самаадвольнае абвальванне парод, прарывы ў горныя вырабаткі падземных вод і плывуноў. Горнавыратавальнай справай займаюцца спец. горнавыратавальныя часці (ГВЧ), яна кантралюецца органамі горнага надзору. Дзеянні ГВЧ па выратаванні людзей і ліквідацыі аварый падпарадкаваны агульнаму плану ліквідацыі аварыі, распрацаваным на прадпрыемстве пры ўдзеле ГВЧ.
ГВЧ ваенізаваны, іх першасная аператыўная адзінка — узвод (3—9 аддзяленняў звычайна па 7 чал.), які абслугоўвае групу блізка размешчаных шахтаў, руднікоў. ГВЧ аснашчаны спец. абсталяваннем (руднічнымі рэспіратарамі, вогнетушыцелямі, пенагенератарамі, парагазагенератарнымі ўстаноўкамі, сродкамі сувязі і інш.). Участкі, дзе ўзнік пажар, ізалююць перамычкамі; пры небяспецы выбуху вугальнага пылу выкарыстоўваюць пылавыбуховую ахову (з інертнага пылу, які ўзрываецца і перашкаджае пашырэнню выбуху). Горныя выпрацоўкі расчышчаюць ад парод і падземных плывуноў звычайнымі горнымі машынамі і механізмамі, спец. горнапраходчымі ўстаноўкамі і інш.