адпрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. адпрог, ‑прагла і ‑прагла; заг. адпражы; зак., каго.
Вызваліць ад запрэжкі, зняць вупраж; выпрагчы. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку.Колас.Калі заехалі на двор, Раёк паклікаў свайго жвавага сына-падлетка і сказаў, каб адпрог каня і навязаў на лужку, а сам разамз гасцямі пайшоў у хату.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Абнюхаць адзін аднаго (пра жывёл). Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] у плуг разамз Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся.Чарнышэвіч.//перан.Разм.груб. Пазнаёміцца, завесці сувязі. [Хоміч:] — Я гэтаму хлюсту, Зыгмусю, буду зубы загаворваць, а ты ідзі бяры.. [Чэсю] танцаваць. Раз, другі, пакуль троху абнюхаецеся, а тады — з вачэй.Брыль.
2.Разм. Абнюхаць вакол сябе, прынюхацца. Воўк выйшаў на дарогу, абнюхаўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца маладзейшым, прымаць больш малады выгляд. Нам лёгка жыць і тварыць, бо мы маладзеем разамз усёй нашай краінай.Купала.Сядзіш на нарадзе побач з лепшымі людзьмі раёна і проста маладзееш.Скрыпка.Ад сонечных сполахаў ціхага рання Душа маладзее, стрымацца не можа.Хведаровіч.Пасля .. [дажджоў] усё ў прыродзе маладзела, усміхалася, расло.Пестрак.//перан. Павялічваць у сваім складзе працэнт маладых. Насельніцтва маладзее.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малю́нак, ‑нка, м.
1. Карціна, ілюстрацыя; рысунак. Перад вачыма стаяла Масква — такая, якую .. [Паўлік] ведаў па малюнках.Шамякін.Маці купіла ў падарунак Петрусю цікавую кніжку з малюнкамі.Краўчанка.Платон Іванавіч дастаў з этажэркі фізіку і паказаў Колю малюнак рэастата.Якімовіч.
2.перан. Тое, што можна ўявіць сабе ў канкрэтных вобразах. Раз за разам узнікалі і прыгадваліся малюнкі мінулага.Дуброўскі.
3. У літаратуры — славеснае апісанне рэальныя з’яў. Малюнак прыроды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добраахво́тнік, ‑а, м.
Той, хто па ўласнаму жаданню, добраахвотна ўступае ў армію ў час вайны. Тысячы добраахвотнікаў з многіх краін свету рушылі на дапамогу рэспубліканцам.Паслядовіч.Мінулай зімой, калі пачаліся фінскія падзеі, Павел разамз некаторымі таварышамі наважыўся паехаць добраахвотнікам на фронт.Шахавец.// Той, хто добраахвотна бярэ на сябе якую‑н. работу, абавязкі. У першым пакоі, куды ўвайшла цётка Эмілія, працавала шэсць маладых энтузіястаў-добраахвотнікаў.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпраду́ктар, ‑а, м.
1. Апарат для ўзнаўлення гуку, які перадаецца радыёвяшчальнымі станцыямі; гучнагаварыцель. Увечары часта разам заседжваліся каля рэпрадуктара, трывожна слухалі паведамленні з фронту...Мележ.Уключылі радыё, а калі голас рэпрадуктара ўрачыста прывітаў: «З Новым годам, таварышы!», усе ўсталі і паднялі чаркі за здароўе краіны, такой жа маладой, як і яны.Шахавец.
2. Гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці і вырошчванні маладняку ці сартавога насення.
[Ад лац. re — зноў і producere — рабіць, ствараць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усяго́, прысл.
1.Разам, наогул. Усяго зарабілі 50 рублёў.
2.узнач.узмацняльнайчасціцы. Толькі. Цягнік спыняецца на гэтай станцыі ўсяго на адну хвіліну.Корбан.Завецца ж спадчына мая Усяго старонкай Роднаю.Купала.[Рыгор:] «Слухай, — кажу, — дружок, падкінь ты мяне ў Пятроўку... Тут і язды ўсяго пятнаццаць кіламетраў»...Ракітны./ У спалучэнні з часціцай «толькі». І адзін рабочы, усяго толькі адзін, паварочвае гэты самы круг з паравозам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
concert
[ˈkɑ:nsərt]1.
n.
1) канцэ́рт -у m.
2) зго́да f.; пагадне́ньне n.; дамо́ўленасьць f.
in concert with the associates — у дамо́ўленасьці з супо́льнікамі
in concert — усе́ра́зам, супо́льна, зго́дна з дамо́ўленасьцю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Тыке́ля ‘толькі’ (Ласт., Гарэц., Сцяшк.), ‘столькі’ (воран., Сл. рэг. лекс.), таке́ля ‘так, гэтак’: каб ты такеля жыў, як гэто праўды (Васільковая сп.), тыкеле ‘толькі, аднак’ (Ф. Багушэвіч), сюды ж, відаць, тыке́ль ‘цяпер’ (Сцяшк.). Няясна. Ластоўскі (Ласт., 706) падае разамзткале ‘толькі, адно’ (Сержп.), гл. Гутшміт (ZfSl, 19, 2, 270) адносіць да балтызмаў разамзтыкі ‘толькі’, параўноўваючы зліт.tik ‘тс’; аналагічна Санько, Kryu̯ja, 1966, 1, 93. Літоўскае слова разглядаецца як скарочаная форма літ.tíek ‘столькі’, што адпавядае пытальнаму kíek ‘колькі’ (Смачынскі, 675). Канец слова можа ўзыходзіць да часціцы *‑lě/*‑le (параўн. ЭССЯ, 14, 171–173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
baby1[ˈbeɪbi]n.
1. дзіця́, дзіцё, немаўля́
2.infml са́мы мало́дшы (у сям’і);
mother’s baby ма́мчын сыно́к
3. інфанты́льны чалаве́к;
Don’t be such a baby! Хопіць дзяцініцца!
4. (у зваротку) дзе́тка, мало́е
♦
leave smb. holding the babyinfml перакла́дваць на каго́-н. адка́знасць;
throw the baby out with the bathwaterinfml вы́плюхнуць дзіцё ра́замз вадо́ю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)