супрацьтуберкулёзны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з туберкулёзам, для засцярогі ад туберкулёзу. Супрацьтуберкулёзны дыспансер. Супрацьтуберкулёзная прышчэпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флане́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фланелі; прызначаны для фланелі, для вырабу фланелі. Фланельны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забо́йны ​1, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для забою ​1, для працы ў забоі. Забойны механізм.

забо́йны ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для забою ​2. Забойны цэх.

2. Які дзейнічае смяртэльна, забівае насмерць. Забойная сіла асколка.

•••

Забойная вага гл. вага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малацебнік, молотэбнык ’малацьбіт’ (беласт., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; малар., кобр., Выг.; Яруш.). Утворана ад прыметніка ⁺малацебны, параўн. польск. młociebny ’прызначаны для малацьбы’. Да малаціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпа́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шпагі, прызначаны для яе. Шпажныя ножны. Шпажны эфес.

2. Звязаны з боем, фехтаваннем на шпагах. Шпажны паядынак. // Прызначаны для фехтавання на шпагах. Шпажныя пальчаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бензазапра́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для запраўкі машын вадкім палівам. Бензазаправачная калонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

габлява́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для апрацоўкі чаго‑н. габляваннем. Габлявальны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́льзавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вырабу гільз. Гільзавы цэх. Гільзавы матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адліўны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для адліву, сцёку чаго‑н. Адліўныя трубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вастры́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для вастрэння якіх‑н. інструментаў. Вастрыльныя прылады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)