КАМП’Е́НСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1940 Заключана 22.6.1940 паміж фаш. Германіяй і франц. урадам маршала А.Ф.Петэна ў 2-ю сусв. вайну там жа, дзе і Камп’енскае перамір’е 1918. Паводле яго прагерм. ўрад Петэна (гл. таксама «Вішы») пагадзіўся на поўнае спыненне ваен. дзеянняў супраць Германіі на тэр. Францыі, акупацыю ням.-фаш. войскамі каля 2/3тэр. Францыі (уключаючы Парыж), раззбраенне і дэмабілізацыю франц. арміі і флоту (акрамя часцей па падтрымцы парадку) і інш. У ліст. 1942 фаш. Германія парушыла ўмовы К.п. і акупіравала ўсю Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК ГАРАДСКО́ГА ТЫ́ПУ,
гарадскі населены пункт, які адрозніваецца ад горада пераважна меншай колькасцю жыхароў. Звычайна выконвае прамысл., трансп., адм., курортныя, навук. і інш. функцыі. Вылучаюць: гарадскі пасёлак, курортны пасёлак, рабочы пасёлак. На Беларусі П.г.т. ўтвораны ў 1938 з вял.мястэчак і некаторых сёл. Крытэрыі аднясення нас. пунктаў да пэўнай катэгорыі замацаваны ў Законе «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998. На Беларусі (2000) 109 П.г.т., у т. л. 92 гарадскія, 16 рабочых, 1 курортны (Нарач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РХАЎКА (Bovista),
род базідыяльных грыбоў парадку дажджавіковых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца на адкрытых месцах, сярод травы, радзей у лясах з чэрв. па вер. П. чарнеючая (B. nigrescens) і свінцова-шэрая (B. leumbea).
Пладовыя целы — шарападобныя, дыям. да 6 см. Абалонка (перыдый) двухслойная, вонкавы слой напачатку белы, потым шараваты, унутраны — танкаскурысты свінцова-шэры ці чорны. Мякаць (глеба) белая, потым аліўкава-бурая, парошыстая. Споры шарападобныя, з доўгім прыдаткам. У маладым узросце ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЯРО́ТНАЯ КА́РА,
у заканадаўствах многіх краін свету вышэйшая мера крымінальнага пакарання. У крымінальным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь — выключная мера пакарання расстрэл). Прадугледжана за некаторыя асабліва цяжкія злачынствы, спалучальныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых акалічнасцях (арт. 59 КК). С.к. не можа быць прызначана: асобам, якія ўчынілі злачынства ва ўзросце да 18 гадоў; жанчынам; мужчынам, якія дасягнулі да дня пастанаўлення прыгавору 65 гадоў. С.к. ў парадку памілавання можа быць заменена пажыццёвым зняволеннем. Альтэрнатывай С.к. па справах той жа катэгорыі з’яўляецца пажыццёвае зняволенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РЫЦА, старарэчча, старык,
участак былога рэчышча, які поўнасцю ці часткова аддзяліўся ад ракі. Утвараецца ў выніку прарыву ракой шыйкі меандра або пры драбленні рэчышча на рукавы ў выніку яго блукання на алювіяльнай пойме. Мае падкова ці дугападобную, радзей прамалінейную форму. Найб. спрыяльныя ўмовы ўтварэння С. у рачных далінах з добра развітым свабодным меандраваннем рэчышча, плоскім шырокім дном і стабільным падоўжным профілем ракі, блізкім да профілю раўнавагі. На Беларусі найб. колькасць С. у далінах р. Прыпяць і яе прытокаў першага парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХА́ТА»,
бел.нар. гульня. Гульцы (ад 4 да 12 чал.) дзеляцца на 2 роўныя каманды. Кожная каманда праводзіць лінію на адлегласці 12—15 м адна ад адной і на сваёй лініі ставіць фігуры з 3 гарадкоў (усе яны маюць свае назвы ў наст.парадку: лес, дарога, воз, конь, вароты, хата). Калі каманда збівае фігуру «лес», лічыцца, што яна «выходзіць з лесу», фігуру «дарога» — «пераходзіць дарогу», «воз» — «даганяе воз», «конь» — «даганяе каня», «вароты» — «уваходзіць у вароты», «хата» — «уваходзіць у хату».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дапільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і здадан.сказам.
Разм.
1. Высачыць, заспець за якім‑н. заняткам. Дапільнаваць злодзея. □ [Гаспадар] дапільнаваў там, што Хомка горка плача, схіліўшыся ў куточку на сцяну.Гарэцкі.
2. Дагледзець, захаваць у парадку. Стоцкі тут усё дапільнуе сам.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адміністрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да адміністрацыі. Адміністрацыйнае спагнанне. Адміністрацыйнае ўмяшанне. Адміністрацыйная адзінка. Адміністрацыйныя меры. Адміністрацыйныя расходы.// Уласцівы адміністратару. Адміністрацыйныя здольнасці.
2. Які мае дачыненне да органаў дзяржаўнага кіравання. Адміністрацыйны апарат. Адміністрацыйны цэнтр. Адміністрацыйныя органы. Адміністрацыйны надзел.
•••
У адміністрацыйным парадкугл. парадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прызнаўшы вінаватым, вызначыць меру пакарання ў судовым парадку; асудзіць. Яшчэ пры цары .. [Цімоха] засудзілі на два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы.Колас.— Засудзяць.. — чую за спіной усхліп. У зале стаіць напружаная цішыня. Суддзя чытае абвінаваўчае заключэнне.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хааты́чны, ‑ая, ‑ае.
Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону.Колас.На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)