зарабо́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Плата за работу.

Месячны з.

Вялікі з.

2. мн. Праца па найме, звычайна часовая, па-за месцам пастаяннага жыхарства.

Ездзіць у заработкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набе́гаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

1. Бегаючы, атрымаць што-н. непрыемнае (разм.).

Н. хваробу.

2. Прабегчы пэўную колькасць кіламетраў за які-н. час.

За раніцу набегаў 10 кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазатыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Заткнуць усё, многія адтуліны.

П. шчыліны пакуллем.

2. Засунуць за што-н., уткнуць куды-н. усё, многае.

П. сякеры за пояс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палко́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Афіцэрскае званне, чын, рангам вышэйшы за падпалкоўніка і ніжэйшы за генерал-маёра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. палко́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

1. Праяўляць клопат, трыво́жыцца аб кім-, чым-н.

Т. за дзяцей.

Т. за будучы ўраджай.

2. Хвалявацца, непакоіцца.

Не турбуйся, усё будзе добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поспева́тьII несов. (успевать), разг. паспява́ць, упраўля́цца;

поспева́ть за ке́м-л. паспява́ць (упраўля́цца) за кім-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

backstage2 [ˌbækˈsteɪdʒ] adv. за кулі́самі; за сцэ́най (таксама перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рассчи́тываться

1. в разн. знач. разлі́чвацца; (сводить счёты — ещё) раскві́твацца;

рассчи́тываться с рабо́чими разлі́чвацца з рабо́чымі;

рассчи́тываться за опло́шность разлі́чвацца за про́мах (памы́лку);

2. (расплачиваться за кого-, что-л.) распла́чвацца;

рассчи́тываться за свой посту́пок распла́чвацца за свой учы́нак;

3. страд. разлі́чвацца; см. рассчи́тывать 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́тны, -ая, -ае.

1. Які даецца за плату, падлягае аплаце.

П. праезд.

Платная паліклініка.

2. Які атрымлівае грашовую плату за сваю работу; звязаны з атрыманнем грашовай узнагароды, платы.

П. работнік.

Платная пасада.

3. Які карыстаецца чым-н. за плату (разм.).

П. наведвальнік.

|| наз. пла́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уляпі́цца сов., разг.

1. уцепи́ться, вцепи́ться;

~пі́ўся рука́мі за парэ́нчы — уцепи́лся рука́ми за пери́ла;

2. прилепи́ться, приста́ть;

це́ста ўляпі́лася за ру́кі — те́сто прилепи́лось (приста́ло) к рука́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)