Ка́тэр ’катэр’ (ТСБМ, БРС). Рус. ка́тер, укр. ка́тер. У рус. мове запазычанне з англ. cutter ’тс’ у Пятроўскую эпоху азначала ’вялікая вёславая лодка, аднамачтавае судна’. Англ. cutter вытворнае ад cut ’рэзаць’; першапачаткова катэр ’судна, якое рэжа хвалі’. Упершыню фіксуецца ў пісьме князя Далгарукава Пятру I у 1714 г. Неабгрунтаваным было меркаванне Міклашыча аб магчымым паходжанні слова ка́тэр ад назвы галеры ка́торга (< с.-грэч. κάτεργον). Таксама няпэўнымі трэба лічыць параўнанні з гал. kotter або ням. Kutter (з фанетычных прычын). Параўн. Фасмер, 2, 210; Шанскі, 2, К, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГРУ́ШЫН Пётр Дзмітрыевіч (15.1.1906, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія — 1993, расійскі вучоны ў галіне авіяц. тэхнікі. Акад. АН СССР (1966, чл.-кар. 1962). Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1981). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (МАІ; 1932). З 1948 у МАІ, у 1951—91 нам. гал. канструктара, гал. канструктар-кіраўнік спец. КБ «Факел». Асн. навук. працы па аэрадынаміцы, трываласці і канструкцыі лятальных апаратаў. Распрацаваў новыя метады канструявання і тэхналогіі працэсаў вырабу лятальных апаратаў. Ленінская прэмія 1963, Дзярж. прэмія СССР 1965.

П.​Дз.Грушын.

т. 5, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ПА́РТЫЯ (БНП),

палітычная партыя дэмакр. кірунку. Створана ў крас. 1994. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Вышняя рада. Асн. мэты: нац. адраджэнне, дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі, стварэнне прававой дэмакр. дзяржавы. Гал. прынцыпы дзейнасці: нацыяналізм як лепшая духоўная якасць чалавека, нац. ідэя як гал. дзейная сіла грамадства, духоўнае адраджэнне на аснове хрысц. этыкі і маралі. Выступае за стварэнне рыначнай эканомікі, развіццё навук. і вытв. патэнцыялу, макс. выкарыстанне ўнутр. прыродных рэсурсаў, выгаднага геапаліт. становішча Беларусі. Арг-цыі БНП дзейнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі.

т. 2, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́ХАЎ Мікалай Леанідавіч (26.10.1904, в. Вепрык Палтаўскай вобл., Украіна — 1.5.1964),

савецкі вучоны ў галіне механікі, канструктар цяжкіх танкаў. Чл.-кар. АН СССР (1953), ген.-лейт. інж.-тэхн. службы (1954). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1949, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1932).

З 1932 канструктар на Кіраўскім з-дзе ў Ленінградзе, з 1948 нам. навук. кіраўніка і гал. канструктара НДІ, з 1954 гал. канструктар і навук. кіраўнік КБ абароннай прам-сці. Ленінская прэмія 1960, Дзяж. прэміі СССР 1945, 1949, 1951, 1953, 1954.

М.Л.Духаў.

т. 6, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮ́ЦІЧЫ (лац. Lutici), велеты,

саюз зах.-слав. плямён у 8—12 ст. на паўд. узбярэжжы Балтыйскага м., паміж рэкамі Одра (Одэр) і Лаба (Эльба) на тэр. сучаснай Германіі. Саюз аб’ядноўваў плямёны хіжан, далянчан, ратараў (гал. племя, у іх г. Рэтра знаходзілася гал. святыня Л. — храм Сварожыча) і інш. Займаліся сельскай гаспадаркай, рамяством і марскім гандлем. У 9 — пач. 10 ст. Л. кіраваў князь ратараў, пазней — сход плем. знаці. У пач. 12 ст. пасля больш як 300 гадоў барацьбы заваяваны герм. феадаламі і германізаваны.

т. 9, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУ́ДНАВЫ РУХАВІ́К,

рухавік, які забяспечвае рух судна (гал. рухавік) або дзеянне яго электрагенератараў, вентылятараў, помпаў і інш. (дадатковы рухавік). Першым С.р. была паравая машына, пасля — дызель, паравая турбіна, газавая турбіна, электрычны рухавік, рухавік знешняга згарання (Стырлінга рухавік).

Працуюць С.р. пераважна на вадкім паліве, таксама на ядз. гаручым (ядзерныя сілавыя ўстаноўкі т.зв. атамаходаў). Перадача энергіі ад гал. С.р. на суднавы рухач — прамая (непасрэднае злучэнне рухавіка з грабным валам), праз рэдуктар (зубчасты або гідраўлічны) або электрычная (ад электрагенератара С.р. да электрарухавіка грабнога вала).

т. 15, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕ́РЭНЧЫК (Ferencsik) Янаш (18.1.1907, Будапешт — 1984),

венгерскі дырыжор. Вучань А.​Тасканіні. З 1927 канцэртмайстар, у 1930—44 дырыжор, з 1952 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Венгерскага опернага т-ра ў Будапешце. З 1945 гал. дырыжор сімф. аркестра Венгерскага радыё, з 1952 — Венгерскага дзярж. сімф. аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзярж. оперы. Як дырыжору ўласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў. Прэміі імя Л.​Кошута 1951, 1961.

т. 16, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

крэн

(рус. крен, ад гал. krengen = класці судна на бок)

1) нахіл судна або лятальнага апарата набок;

2) перан. паварот да іншых мэт, задач.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ле́ер

(гал. leer = пераносная лесвіца)

мар. агароджа (з тросаў, металічных труб) уздоўж бартоў, вакол люкаў на суднах, а таксама трос для мацавання некаторых парусоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дрэйфава́ць

(рус. дрейфовать, ад гал. drijven)

1) рухацца пад уздзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна);

2) манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)