Праць ’мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно)’ (ТСБМ, Нас., Некр., Янк. 1, Юрч., Бес., Мік., Шн. 2, Янк. Мат.), пра́ці, пра́ты ’тс’ (Сл. ПЗБ), пра́ті ’тс’ (Сл. Брэс.), ’біць, лупцаваць’ (Юрч., Нікан.), ст.-бел. прати ’тс’. Рус. прать ’мыць, калаціць бялізну, укр. пра́ти ’мыць, калаціць’, ст.-рус. пьрати, перу ’мыць бялізну’, польск. prać ’мыць бялізну’, в.-луж. prać, н.-луж. praś, палаб. perět, чэш. práti, славац. prať, серб.-харв. пра̏ти, славен. prátiбіць, калаціць, мыць’, балг. пера́ ’тс’, макед. пере ’тс’. Прасл. *pьrati, першаснае значэнне ’біць, лупцаваць’. Роднасныя: літ. pẽrti, periùбіць, сячы лазневым венікам’, лат. pḕrtбіць венікам у лазні’, арм. harkanem ’б’ю’ (Фасмер, 3, 355; Траўтман, 215, 468). Значэнне ’таўчы, таптаць’ у якасці зыходнага прымаюць Младэнаў, 418; Бязлай, 3, 104; Сной₂, 559 (< і.-е. per‑ ’таўчы’), што зусім верагодна, улічыўшы архаічны палескі спосаб прання, пры якім бялізну топчуць нагамі, параўн. літ. spìrti ’таптаць нагамі’, што, паводле Фасмера (3, 355), роднаснае *perti, гл. перці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамзе́ль ’хуткі, тупы штуршок’ (Нас.). Бясспрэчна, адносіцца да гамза́ць1біць’ (гл.), гамзі́ць (гл. пад гамза́ць1). Суфіксацыя ‑ел(ь) < ‑el‑(ь)? ад асновы gъmъz‑? Параўн. яшчэ бел. гамзаце́ль ’гамзаты’. З другога боку, не выключаецца паходжанне ад дзеяслова тыпу *gъmъz‑el‑iti (да гэтага параўн. укр. гамсели́ти ’калаціць, біць, удараць’, Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прабо́ец, проббец ’крук’ (ТС), параўн. серб.-харв. npoöojau ’прабойнік’. Дэрыват ад прабіць < біць з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракалаці́ць ’памыць’ (лід., Сл. ПЗБ). Да калаціць ’мяць, біць, трэсці’. Семантычна да праць ’мыць з пранікам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбо́ец ’шомпал’ (Ласт.). Улічыўшы адзінкавасць фіксацыі, вельмі верагодна аўтарскае ўтварэнне ад дзеяслова прыбі́ць ’утрамбаваць’, гл. біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

churn

[tʃɜ:rn]

1.

n.

1) маслабо́йка f.

2) Brit. біто́н на малако́

2.

v.

1) бі́ць ма́сла

2) узьбіва́ць, усьпе́ньваць

3) пе́ніцца, бурлі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адасо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; заг. адасоб; зак., каго-што.

Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога. // Выдзеліць які‑н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме — знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрасціць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зрасціся.

2. Спец. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго‑н.

•••

Лоннае зрашчэнне — храстковае злучэнне правай і левай лабковых касцей.

Фразеалагічнае зрашчэнне — выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце; ідыёма, напрыклад: лынды біць — бяздзейнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flog [flɒg] v.

1. лупцава́ць, біць (каго-н. бізуном, пугай і да т.п.)

2. BrE, infml упе́рці, прада́ць, навяза́ць (што-н. каму-н.)

flog a dead horse BrE, infml марнава́ць сі́лы і час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Талы́заць ’цягаць, тузаць, біць’, талы́знічаць ’цягацца, марнатравіць’ (Нас., Байк. і Некр.), сюды ж талы́знік ’марнатравец’ (Нас.). Параўн. рус. пск. талы́зина ’тоўстая дубіна, друк’. Яшчэ Насовіч (632) выказаў меркаванне пра запазычанне з літ. talziti ’кідаць, кідаючы біць’; паводле Карскага (Труды, 394), з літ. talãžyti, tàlažuoti ’боўтаць’ або з літ. tálžyti, лат. tâlzîtбіць’ (Кіпарскі, Лекс. балтызмы; Лаўчутэ, Балтизмы, 56). Анікін (Опыт, 285) лічыць гэта непрымальным з фармальных прычын і мяркуе пра экспрэсіўнае ўсходнеславянскае ўтварэнне, параўн. таласкаць, гл. Параўн. таксама Фасмер (4, 14), дзе абмяркоўваюцца і іншыя спробы этымалагізацыі слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)