горад на ПнУ ЗША, штат Нью-Йорк. Засн. ў 1786, горад з 1847. 152,2 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 700 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на канале Эры (злучае Вялікія азёры з Атлантычным ак.). Аэрапорт. Прам-сць: чорная (высакаякасныя сталі і сплавы) і каляровая (пракат і ліццё алюмінію) металургія, эл.-тэхн., радыёэлектронная, аўтамаб., па вытв-сці цеплавога і інш.прамысл. абсталявання, хім. (шчолачы, хлор, фармацэўтычныя прэпараты), харчасмакавая, у т. л. лікёра-гарэлачная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАКА́Н, Спакен (Spokane),
горад на ПнЗ ЗША, каля парогаў на р. Спакан (бас.р. Калумбія), у штаце Вашынгтон. Засн. ў 1881. 184,1 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 350 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Прам-сць: каляровая металургія (выплаўка і пракат алюмінію), радыёэлектронная, у т. л.вытв-сцьЭВМ; прыладабуд., харч., паліграф., хім., дрэваапр.; вытв-сцьпрамысл. абсталявання. ГЭС. Ун-т. Турызм. У 1974 у С. адбылася Сусв. выстаўка па праблеме аховы прыроднага асяроддзя «Экспа-74».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРАБА́Я (Surabaya),
горад у Інданезіі, на в-ве Ява. Адм. ц. правінцыі Усх. Ява. Вядомы з пачатку н.э. 2461 тыс.ж. (2000). Марскі порт, вузел аўтадарог, паромная сувязь з в-вам Мадура. Міжнар.аэрапорт. Другі пасля г. Джакарта прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., маш.-буд. (суднаверфі, аўтазборачны з-д, эл.-тэхн. прадпрыемствы), нафтаперапр., хім., харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапр., цэм., лёгкая. Маст. промыслы (выраб тканіны батык, разьба па дрэве і інш.). Ун-т. Музей. Каля С. база інданез.ВМФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЮДА́Д-ХУА́РЭС (Ciudad Juárez),
горад на Пн Мексікі, на правым беразе р. Рыо-Брава-дэль-Нортэ, насупраць г. Эль-Паса (ЗША). Засн. ў 1659 пад назвай Эль-Паса-дэль-Нортэ, з 1888 сучасная назва і статус горада. Каля 900 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць; металаапр., тэкст., бавоўнаачышчальная, гарбарна-абутковая, харчовая. Зборачныя прадпрыемствы кампаній ЗША па вытв-сці спажывецкіх тавараў. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (бавоўнік, развядзенне буйн. раг. жывёлы). Ун-т. Цэнтр турызму (пераважна з ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УАГАДУ́ГУ (Ouagadougou),
горад, сталіца Буркіна-Фасо, у міжрэччы Чорнай і Белай Вольты. Засн. ў 15 ст. Каля 600 тыс.ж. (2001). Канцавы пункт чыгункі, якая злучае У. з портам Абіджан, вузел аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Прамысл. і культ. цэнтр краіны, гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, тэкст., харчасмакавая (рысаачышчальная, мясахаладабойная, па перапрацоўцы арахісу і арэхаў карытэ), абутковая. Зборка веласіпедаў і матацыклаў, шынны і цэм. з-ды. ЦЭС (каля 60% магутнасцей у краіне). Дыванаткацтва. Ун-т. Тэхн. цэнтр трапічнага лесу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЗІ,
горад на Пн Лівіі, на ўзбярэжжы Міжземнага м.Засн. ў 5 ст. да н.э. У 1951—75 — адна з дзвюх (разам з Трыпалі) сталіц Лівіі. 446 тыс.ж. (1988). Порт., вузел аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр усх.ч. краіны (гіст. правінцыі Кірэнаіка). Харчасмакавая (аліўкавы алей, кансервы і інш.) прам-сць. Воўнапрадзільная ф-ка, вытв-сць электраправадоў, кабелю, зварных трубаў. У Бенгазі і наваколлі — вытв-сць будматэрыялаў. Саматужнае дыванаткацтва. Асобныя ф-ты Лівійскага ун-та. Музей. Нац.б-ка. Арх. помнікі 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГЕН (Bergen),
горад на З Нарвегіі, на ўзбярэжжы Паўн. мора. Адм. ц. фюльке Хордалан. Засн. ў 11 ст. 218 тыс.ж. (1993). Важны трансп. вузел. Гандл. і рыбацкі порт. Аэрапорт. Машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне), рыбалоўства, харч. (пераважна рыбаапрацоўчая), тэкст. (вытв-сць рыбалоўных снасцяў), швейная, папяровая прам-сць. Нафтаперапр. і хім.прам-сць (буйны нафтахім. комплекс у Монгстадзе — паўн. прыгарадзе Бергена). Ун-т. Турыстычны і культ.цэнтр.Арх. помнікі 13—17 ст. Дом-музей кампазітара Э.Грыга. З 1898 штогадовыя муз. фестывалі, засн. Грыгам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЭ́Р-ШЭ́ВА, Беэршэба (араб.Бір-эс-Саба,
грэч.Вірсавія),
горад на Пд Ізраіля. Адм. ц. акругі Беэр-Шэва. 114 тыс.ж. (1990). Гандл.-трансп. ц. паўд.ч. краіны — пустыні Негеў. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Дрэваапрацоўка, машынабудаванне, эл.-тэхн., швейная прам-сць, вытв-сць зборных дамоў, керамікі, шкляных вырабаў; хім.з-д. Ун-т.
Горад на месцы сучаснага вядомы з 4-га тыс. да н.э. У Беэр-Шэве знаходзілася свяцілішча бога Яхве, збудаванае, паводле Бібліі, Ісаакам. Захаваліся рэшткі рым. крэпасці 3—4 ст.н.э., стараж. студні і падземныя цыстэрны для вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАДАЛАХА́РА (Guadalajara),
горад у Мексіцы, на ПдЗ Мексіканскага нагор’я. Адм. ц. штата Халіска. Засн. ў 1531. 1628,6 тыс.ж., з прыгарадамі 3,43 млн.ж. (1993). Другі пасля Мехіка па колькасці насельніцтва і эканам. значэнні горад краіны. Вузел чыгунак, аўтадарог, газа- і нафтаправодаў. Міжнар.аэрапорт. Прамысловасць: машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн.), металаапрацоўка, харчасмакавая (асабліва мукамольная і алейна-тлушчавая), гарбарна-абутковая, баваўняная, хім., цэм., шкляная. Традыцыйная вытв-сць керамічных вырабаў. 2 ун-ты. Музеі. Арх. помнікі 16—18 ст., у т. л. Палац урада (1643; фрэскі Х.К.Ароска), сабор (1571—1618).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХО́ПАЛ,
горад у цэнтр.ч. Індыі. Адм. ц. штата Мадх’я-Прадэш. 1062,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Гандаль збожжам і бавоўнай. Хім. (вытв-сць сродкаў аховы раслін), маш.-буд., цукр., гарбарна-абутковая, баваўняная, мукамольная, алейная прам-сць. Саматужная вытв-сць запалак, тканін, швейна-трыкат. і ювелірных вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Маўзалей Тадж-ал Масаджыд (незакончаны). У снеж. 1984 горад пацярпеў ад буйной індустр. катастрофы — выкіду атрутнага газу ізацыянату з хім. прадпрыемства амер. кампаніі «Юніян карбайд» (загінула 2,5 тыс.чал., пацярпела больш за 100 тыс.чал.).