нерэа́льны, -ая, -ае.

1. Які не існуе ў рэчаіснасці; фантастычны.

2. Неажыццявімы.

Н. план.

|| наз. нерэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несакруша́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі, якога нельга зруйнаваць, разбурыць; устойлівы.

Несакрушальная воля народа.

|| наз. несакруша́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несамаві́ты, -ая, -ае.

1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы.

Н. на выгляд.

2. Не зусім добры; дрэнны.

Несамавітая дарога.

|| наз. несамаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несвядо́мы, -ая, -ае.

1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці.

Несвядомае дзіця.

2. Якому не ўласціва ўсведамленне сваіх абавязкаў.

Н. работнік.

3. Які адбываецца без кантролю свядомасці; інстынктыўны.

Н. ўчынак.

|| наз. несвядо́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несканчо́ны, -ая, -ае.

Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы.

Несканчоныя спрэчкі.

|| наз. несканчо́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́слух, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспага́длівы, -ая, -ае.

Нясхільны да спагады; нячулы, няўважлівы да іншых.

|| наз. неспага́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспага́дны, -ая, -ае.

Тое, што і неспагадлівы.

|| наз. неспага́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспадзе́ўка, -і, ДМ -дзе́ўцы, мн. -і, -дзе́вак, ж. (разм.).

Нечаканасць, непрадбачанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспадзе́ўкі, прысл. (разм.).

Нечакана, раптоўна.

Н. пайшоў дождж.