nuisance

[ˈnu:səns]

n.

1) назо́ла f. (пра асо́бу і пра рэч)

2) даку́ка f.

What a nuisance! — Што за даку́ка!

3) шко́да f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fee

[fi:]

1.

n.

1) пла́та f.; ганара́р -у m.

an admission fee — уступна́я пла́та

2) апла́та f.

2.

v.t.

плаці́ць за паслу́гу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

repay

[rɪˈpeɪ]

v.t.

1) аддава́ць або́ спла́чваць доўг

2) адпла́чваць

No thanks can repay such kindness — Нія́кай падзя́кай не адплаціць за таку́ю дабрыню́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

riotous

[ˈraɪətəs]

adj.

1) бунта́рны, збунтава́ны

2) буя́ны, хуліга́нскі

He was expelled from school for riotous conduct — Яго́ вы́кінулі са шко́лы за буя́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

theft

[Өeft]

n.

зладзе́йства -а n.; крадзе́ж крадзяжу́ m.

The man was put in prison for theft — чалаве́ка пасадзі́лі ў турму́ за зладзе́йства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

паго́ня, ‑і, ж.

1. Праследаванне таго, хто ўцякае. Кінуцца ў пагоню. Наладзіць пагоню. □ Час ад часу ласіха будзе спыняцца, каб падпусціць чалавека бліжэй і заахвоціць яго да далейшай пагоні. В. Вольскі.

2. Адзін чалавек або група людзей, якія праследуюць каго‑н. Паслаць пагоню. Накіраваць пагоню ў іншы бок. □ [Саша] чуў, як нехта бяжыць па яго слядах, што гэты нехта зусім блізка — не выратавацца, не схавацца ад пагоні. Мікуліч.

3. перан.; за чым. Моцнае жаданне атрымаць што‑н., дабіцца чаго‑н., імкненне да чаго‑н. Пагоня за кнігай. Пагоня за славай. □ У віры жыцця, у пагоні за праўдай не адна іскарка залятала ў душу, ад якой пачынала рабіцца і цёпла і радасна. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тост, ‑у, М ‑сце, м.

Застольная прапанова выпіць віно ў гонар каго‑н., за што‑н.; здравіца. [Будыка:] — Сяргей Пятровіч, я чалавек не красамоўны і тостаў гаварыць не люблю. Шамякін. [Пракоп] раз-пораз абвяшчае тосты, цалуе старшыню калгаса Якуба Таўкача, цягнецца цераз стол, каб чокнуцца поўнай чаркай з Аленай Антонаўнай. Жычка. // Бакал віна, які выпіваецца ў гонар каго‑н., за што‑н. Калі прыгатаванне было скончана, .. [Анатоль] падняў сваю чарку і сказаў: — Першы тост я падымаю за цудоўных гаспадынь гэтага райскага кутка на зямлі! Ваданосаў. Паходны дом, Салдацкі дом ты наш — ..У сэрцах ты жывеш І не памрэш, І за цябе мы п’ём свой тост да дна. Астрэйка.

[Англ. tost.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ленг

(гал. peiling = вызначэнне ўзроўню)

1) вугал паміж стрэлкай компаса і напрамкам, па якім відаць даны прадмет або чуваць даны гук (параўн. азімут 2);

2) разнавіднасць строю ваенных караблёў і самалётаў (у караблёў — размяшчэнне адзін за другім па прамой, якая праходзіць пад вуглом да напрамку руху, у самалётаў — размяшчэнне адзін за другім уступамі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

запла́ў Месца за багністым плавам (Сал.).

ур. Запла́ў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Заплаў каля в. Яскавічы Сал.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

мы́тніца Мытная застава або кантора, дзе праводзіцца выплата за правозячыя тавары (БРС). Тое ж мы́тня (БРС), мы́та (Нас. АУ).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)