папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў. М. Ткачоў. — Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.
1. Саткаць усё, многае. А Марына ўжо даўно паткала Ручнікі-намёты. Чарот.
2. і без дап. Ткаць некаторы час. Паткаць з гадзіну.
3. Выткаць па аснове ўтком. Паткаць чырвонымі ніткамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патранта́ш, ‑а, м.
Сумка з гнёздамі для патронаў. Янук агледзеў зброю, патранташ. Развітваючыся, ён прытуліў Раіну да грудзей: — Бывай, мне час... Танк. [Апанас Фаміч] кінуў здабычу пад ногі, выняў са ствалоў пустыя гільзы і стаў іх засоўваць у гнёзды патранташа. Ракітны.
[Ням. Patrontasche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Злёгку, час ад часу трашчаць. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас. [Сюзана] ішла праз скверык, і пад яе нагамі ледзь чутна патрэскваў вячэрні лядок. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахіста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Хістаць некаторы час. Шаройка сеў каля стала, агледзеў хату, пахістаў кульгавы стол. Шамякін.
2. Тое, што і пахіснуць (у 2 знач.). Ворагу аказалася не пад сілу пахістаць дружбу савецкіх народаў. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Шаруючы, пачысціць, памыць. — Дайце вам плечы пашарую, — запрапанаваў свае паслугі Мікола Гнак. Колас. Дзед зняў з паліцы медны гаршчок, пашараваў да бляску анучай. Бядуля.
2. і без дап. Шараваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак.
Разм.
1. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць пятляючы, робячы кругі. Мост, як і трэба было чакаць, аказаўся разбураны, і мы пракалясілі яшчэ некалькі дзесяткаў кіламетраў. Марціновіч.
2. Калясіць некаторы час. Пракалясіць усю ноч па лесе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Насыціць, густа змазаць салам. Прасаліць паперу. Прасаліць колы. // Забрудзіць салам, тлушчам і пад. Прасаліць фуфайку.
прасалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак., што.
1. Насыціць соллю. Прасаліць мяса.
2. і без дап. Саліць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча; зак., што і без дап.
1. Сказаць ціха, шэптам. — Даруй мне, дачушка! — здавалася, толькі аднымі вуснамі прашаптаў Кандрат. Кулакоўскі. — Трэба праверыць, — ледзь чутна прашаптаў Юрка і асцярожна спусціўся на зямлю. Курто.
2. Шаптаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тайко́м, прысл.
Непрыкметна, цішком, употай. [Пятро] дастаў кавалачак хлеба, які захапіў тайком у сталоўцы ў час снедання, адкусіў і доўга трымаў у роце, смакуючы салёна-салодкую мякаць. Шамякін. І па табе начамі маці плача, Зашыўшыся ў куток глухі тайком. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)