over head and ears

а) з галаво́ю ў вадзе́

б) па са́мыя ву́шы, ве́льмі глыбо́ка, мо́цна (напр. закаха́ны, у даўго́х)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

permeate

[ˈpɜ:rmieɪt]

v.

1) распаўсю́джвацца, разыхо́дзіцца; прамо́чваць

Smoke permeated the house — Дым разыйшо́ўся па ўсёй ха́це

2) праніка́ць, прахо́дзіць праз што

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

circular

[ˈsɜ:rkjələr]

1.

adj.

1) кру́глы

2) кругавы́, які́ ру́хаецца па ко́ле

3) цыркуля́рны

4) акружны́

2.

n.

цыркуля́р -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

roam

[roʊm]

1.

v.i.

1) блука́ць, бадзя́цца, туля́цца

2) вандрава́ць

2.

n.

1) туля́ньне, швэ́нданьне n. (па го́радзе)

2) вандрава́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

веліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

1. Называць па імені і па бацьку, па званню і пад. Памочнік саліднага дзядзькі ўважліва і пільна паглядзеў на зайшоўшага чалавека і вельмі сур’ёзна пацікавіўся, як падарожнага завуць-велічаюць. Вірня.

2. Уст. Віншаваць песнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрасткі́, прысл.

Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам. Сабаленка. Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабізна́, ‑ы, ж.

1. Уласцівасць рабога. Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Караткевіч.

2. Лёгкае хваляванне воднай паверхні. Ад лёгкага ветрыку на возеры прабягае дрыготкая рабізна. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаласава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаласаваць.

2. у знач. прым. Зрэзаны чым‑н. вострым, знявечаны шрамамі. Хаця гэта і не па сарцавіне, а па тоўстай .. кары, але ўсё адно рэжа па сэрцы гэты выгляд спісанага, спаласаванага дрэва. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

guide1 [gaɪd] n.

1. гід, экскурсаво́д, правадні́к

2. наста́ўнік; наста́ўніца; дара́дчык; дара́дчыца;

a spiritual guide духо́ўны наста́ўнік

3. арыенці́р, кіру́ючы пры́нцып

4. (to) даве́днік; дапамо́жнік;

a guide to London даве́днік па Ло́ндане;

a guide to physics дапамо́жнік па фі́зіцы

5. Guide дзяўчы́на-скаўт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

without [wɪˈðaʊt] prep.

1. без;

without delay/fall неадкла́дна, за́раз жа; абавязко́ва;

He left without saying a word. Ён паехаў, не сказаўшы ні слова;

it goes without saying само́ сабо́ю зразуме́ла

2. dated па-за;

without the city walls па-за сце́намі го́рада

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)