несусве́тны, -ая, -ае (разм.).

Які здзіўляе сваёй недарэчнасцю, бязглуздзіцай.

Несусветная хлусня.

|| наз. несусве́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўжыва́льны, -ая, -ае.

Які не ўжываецца або рэдка выкарыстоўваецца.

Неўжывальнае слова.

|| наз. неўжыва́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніткападо́бны, -ая, -ае.

Які падобны на нітку, нагадвае нітку.

Ніткападобныя чэрві.

|| наз. ніткападо́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкантро́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад чыім-н. кантролем.

Падкантрольная ўстанова.

|| наз. падкантро́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшэ́фны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад чыім-н. шэфствам.

П. калгас.

Дапамагаць сваім падшэфным (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалатне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які стаў бледным, падобным на палатно (ад страху, бяды і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарады́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Непастаянны, выпадковы, які праяўляецца нерэгулярна.

Спарадычная з’ява.

|| наз. спарады́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спусташа́льны, -ая, -ае.

Які прыводзіць да спусташэння, нясе спусташэнне.

Спусташальныя войны.

|| наз. спусташа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спусце́лы, -ая, -ае (разм.).

Які стаў пустым, акінутым.

Спусцелыя лясы сігналізуюць аб забруджанасці прыроднага асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спу́сцісты, -ая, -ае.

Які паступова спускаецца; пакаты, не круты.

С. бераг.

|| наз. спу́сцістасць, -і, ж.