фіз. нераўнамернае ў часе выпусканне электронаў нагрэтай металічнай паверхняй у сувязі з трапляннем на яе пабочных атамаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эмітава́ць
(лац. emittere = выпускаць)
1) выпускаць у абарачэнне папяровыя грошы, каштоўныя паперы, 2) фіз. выпраменьваць электроны або іоны пад уздзеяннем награвання, асвятлення і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУДАЎНІ́ЧАЯ ФІ́ЗІКА,
сукупнасць навуковых дысцыплін, якія вывучаюць фіз. з’явы і працэсы, звязаныя з эксплуатацыяй збудаванняў; галіна прыкладной фізікі. Падзяляецца на будаўнічую кліматалогію, будаўнічую святлатэхніку, будаўнічую цеплатэхніку, буд. акустыку, аэрадынаміку, тэорыю даўгавечнасці буд. канструкцый. Станаўленне будаўнічай фізікі як навукі прыпадае на пач. 20 ст. (раней пытанні будаўнічай фізікі інжынеры і архітэктары вырашалі доследным шляхам). На Беларусі праблемамі будаўнічай фізікі пачалі займацца ў АН Беларусі (А.В.Лыкаў, Б.М.Смольскі), БПІ (Э.Х.Адэльскі), іх распрацоўваюць у БПА (М.Т.Салдаткін, В.Дз.Сізоў, Б.М.Хрусталёў, А.І.Юркоў), НДІбуд. матэрыялаў (Г.С.Гарнашэвіч).
Вызначае ўплыў фіз.-кліматычных і фіз.-хім. атмасферных уздзеянняў на буд. канструкцыі, патрабаванні да матэрыялаў і канструкцый для забеспячэння найб. спрыяльных для чалавека тэмпературна-вільготнасных, акустычных і святлотэхн. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў Фадзей Фадзеевіч (н. 20.8.1945, в. Галузы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1969). З 1969 у БДУ, з 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (у 1981—92 нам. дырэктара), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы цвёрдага цела і мікраэлектроніцы. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі ўзаемадзеяння высокаінтэнсіўных іонных пучкоў з крышталямі, іонна-прамянёвага легіравання матэрыялаў, фіз. прынцыпы кіравання пучкамі жорсткіх рэнтгенаўскіх і гама-квантаў.
Тв.:
Излучение заряженных частиц в твердых телах. Мн., 1985 (разам з М.А.Кумахавым);
Пространственные распределения энергии, выделенной в каскаде атомных столкновений в твердых телах. М., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬКАСНЫ АНА́ЛІЗ,
сукупнасць фіз. і фізіка-хім. метадаў вызначэння колькасці ці колькасных суадносін кампанентаў у аналізуемым узоры; адзін з асн. раздзелаў аналітычнай хіміі. Кампанентамі, якія неабходна вызначыць, могуць быць атамы, ізатопы, малекулы, функцыян. групы, іоны, фазы і інш. (гл.Элементны аналіз, Функцыянальны аналіз). Класічныя метады К.а. — гравіметрычны аналіз і аб’ёмны аналіз.
У К.а. карыстаюцца інстр. метадамі, якія заснаваны на залежнасці фіз. і фізіка-хім. уласцівасцей рэчываў ад іх саставу і падзяляюцца на электрахім., спектральныя ці аптычныя, рэнтгенаўскія, храматаграфічныя, мас-спектраметрычныя і інш. Методыка К.а. рэгламентуе стадыі правядзення аналізу: адбор пробы; падрыхтоўка пробы да аналізу; вымярэнне аналіт. сігналу — фіз. велічыні (аптычнай шчыльнасці, інтэнсіўнасці спектральнай лініі і інш.), што карэліруе з колькасцю вызначаемага кампанента; разлік вынікаў аналізу. Ствараюцца і камп’ютэрызаваныя экспрэсныя метады аналізу з высокай адчувальнасцю, дакладнасцю і ўзнаўляльнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДСБЕРГ Рыгор Самуілавіч (22.1.1890, г. Волагда, Расія — 2.2.1957),
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па спектраскапіі. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1913), працаваў у ім у 1913—15, 1923-45 і 1947—51. З 1934 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1951 праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук. працы па фіз. оптыцы і спектраскапіі. Разам з Л.І.Мандэльштамам (незалежна ад індыйскіх фізікаў Ч.Рамана і К.С.Крышнана) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады спектральнага аналізу металаў, сплаваў і арг. сумесей, створаны шэраг спектраскапічных прылад. Аўтар навуч. дапаможніка «Оптыка» і 3-томнага «Элементарнага падручніка фізікі». Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЎСКІ Яўген Аляксандравіч (1855, г. Кобрын Брэсцкай вобл. — 1923),
расійскі астрафізік і фізік. Магістр фізікі (1903). Чл. рускіх фіз.-хім. і астранамічнага, Французскага фіз. і Харкаўскага матэм. т-ваў. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882), дзе і працаваў у фіз. лабараторыі (у 1903—04 прыват-дацэнт); адначасова выкладаў фізіку і матэматыку ў гімназіях Пецярбурга, супрацоўнічаў у рэдакцыі час. «Журнал Русского физико-химического общества». З 1904 в.а. экстраардынарнага прафесара Харкаўскага ун-та. Аўтар навук. прац «Аб складзе атмасферы сонца і планет і іх тэмпературы» (ч. 1—2, 1882—84) і «Яшчэ пра тэмпературу і склад сонца і планет» (1899), за якія ў 1903 удастоены прэміі Рус.астр.т-ва і медаля імя Мікалая II, дысертацыі «Аб знешняй цеплаправоднасці сярэбраных дратоў у вадзе» (1903).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЎНЕ́ННІ МАТЭМАТЫ́ЧНАЙ ФІ́ЗІКІ,
дыферэнцыяльныя, інтэгральныя і інш. ўраўненні, што апісваюць матэм. мадэлі фіз. з’яў; састаўная частка матэматычнай фізікі. Найб. важныя з іх Лапласа ўраўненне; хвалевае ўраўненне; цеплаправоднасці ўраўненне.
Многія з’явы фізікі і механікі (гідра- і газадынамікі, пругкасці. электрадынамікі, оптыкі, тэорыі пераносу, фізікі плазмы, квантавай фізікі, тэорыі гравітацыі і інш.) апісваюцца краявымі задачамі для дыферэнцыяльных ураўненняў. Для поўнага апісання эвалюцыі фіз. працэсаў задаюцца таксама краявыя ўмовы: карціна працэсу ў пэўны момант часу (пачатковыя ўмовы), а таксама рэжым на мяжы асяроддзя, дзе працякае зададзены працэс (гранічныя ўмовы). Краявая задача з зададзенымі пачатковымі і гранічнымі ўмовамі наз. змешанай задачай, толькі з пачатковымі ўмовамі — Кашы задачай, толькі з гранічнымі — гранічнай задачай. Краявыя задачы, што апісваюць рэальныя фіз. працэсы, могуць быць надзвычай складанымі, напр., уключаць сістэмы ўраўненняў вышэйшых парадкаў, нелінейныя ўраўненні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАР Аляксандр Іванавіч (н. 10.3.1945, г. Краматорск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1994), праф. (1993). Засл. трэнер Беларусі. Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1996). Скончыў Бел.ін-т фізічнай культуры (1996). З 1966 у Магілёўскім пед. ін-це. З 1968 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту (з 1982 дэкан трэнерскага ф-та; у 1995—2000 рэктар). З 2000 дырэктар НДІфіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. З 2003 у Бел. акадэміі фіз. культуры. Навук. працы ў галіне тэорыі і методыкі спарт. гульняў.
Тв.:
Баскетбол в школе. Мн., 1982 (разам з Г.Л.Астроўскім);
Учись играть в баскетбол. Мн., 1985;
Спортивные игры. Мн., 1993 (у сааўт.);
Спортивные игры (общий курс). Мн., 1996 (разам з Э.К.Ахмеравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЕЧНІКАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 21.2.1954, г. Тарту, Эстонія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1976), дзе і працуе (у 1976—95 у НДІ прыкладных фіз. праблем; з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па лазернай фізіцы, оптаэлектроніцы, аптычных метадах апрацоўкі інфармацыі, інфармацыйна-аналіт. сістэмах аптымальнага кіравання. Распрацаваў фіз. прынцыпы стварэння магутных тэхнал. лазераў сярэдняга інфрачырв. дыяпазону з хваляводамі і плоскімі рэзанатарамі, метады апрацоўкі і аховы інфармацыі ў размеркаваных оптавалаконных сенсарах.
Тв.:
Численное моделирование функции отклика при измерениях методом частотного домена в оптоволоконных сенсорах (разам з Э.А.Чарняўскай, Т.П.Януковіч) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;
Прогноз уровня затопления и экономического ущерба в пойме рек на основе Arc View (разам з В.М.Мірончыкам) // Агс Review. 2002. № 1.