some [sʌm, səm] pron.
1. не́калькі; нямно́га; тро́хі, крыху́;
some years ago не́калькі гадо́ў (таму́) наза́д;
Give me some sugar, please. Дай мне (крыху) цукру, калі ласка;
Would you like some milk in your tea? Хочаце (трохі) малака ў чай?
2. некато́рыя; сёй-той, сёе-то́е;
some people think… некато́рыя (лю́дзі) ду́маюць…;
I need some of the things. Мне сёе-тое патрэбна з гэтых рэчаў.
3. не́йкі; не́йкая; не́йкае, не́йкія;
for some reason or other па той ці і́ншай прычы́не;
There must be some solution. Павінна быць нейкае рашэнне.
4. даво́лі, зна́чна;
He spoke at some length. Ён гаварыў даволі доўга;
She is some girl! infml Вось дык дзяўчына!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
закасі́ць 1, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што і чаго.
Косячы, перайсці мяжу, скасіць частку чужой сенажаці. То закосіш чужога трохі, то заарэш, а праз гэта кожны дзень сваркі, панятыя. Галавач.
закасі́ць 2, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.
Пачаць касіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсо́біць, ‑соблю, ‑собіш, ‑собіць; заг. падсабі і падсоб; зак.
Абл. Трохі дапамагчы. [Кучук:] — Можа, цяжкі чамаданік, то дайце трошкі падсоблю. Лобан. [Платон:] — Даўно, Віктар, да нас не заходзіў. Прыйшоў бы пагуляць. Тані ўрокі падсобіў бы зрабіць. Экзамены ж скора. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., што.
Прыціснуўшы, змяць трохі. Каця ступіла ў равок, вінтоўкай прымяла некалькі сцяблін, каб не заміналі. Хомчанка. Нарэшце [хлопец] напаў на цэлую [папяросу], прымяў яе, узяў у зубы і накіраваўся да Мішы прыкурыць. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпадня́цца, ‑паднімуся, ‑паднімешся, ‑паднімецца і ‑падымуся, ‑падымешся, ‑паднімецца; зак.
Трохі, злёгку падняцца. [Тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся. Чорны. Інстынктыўна засланіў кулакамі пабітае месца на твары, і локці мае механічна прыпадняліся. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі ружовы, не зусім ружовы. І сніцца мне мой родны край, Мая далёкая радзіма, Кляновы ліст, дубовы гай І ружаваты небакрай, Засланы злёгку белым дымам. Глебка. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скупава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі скупы. Як і ўсякі руплівы і дбайны гаспадар, .. [Жданковіч] быў у душы скупаваты, хоць сарамліва і хаваў гэтую сваю якасць. Шамякін. Але Сцяпан скупаваты на словы і толькі пазірае ва ўпор на.. [Лёньку] адным вокам. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.
Разм.
1. чаго. Змалаціць частку чаго‑н. [Тодар:] — Папалуднаваўшы, .. яшчэ аўса ўмалоцім трохі сёння. Крапіва.
2. перан.; што і чаго. З’есці з апетытам, у вялікай колькасці. Умалаціўшы хлеб з вяндлінай, бяромся за суніцы. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑пасіць; зак., што і чаго.
Зрабіць запас чаго‑н. Я трохі грошай прызапасіў і рашыў не марнаваць часу, а ваяваць за свой праект. Хомчанка. Не, на два тыдні — мала. Харчы трэба прызапасіць не менш як на два месяцы. Гурскі. Ты мне, Кузьма, падкінь які воз саломы, — просіць Птах. — А я табе к зіме трохі газы прызапашу. Навуменка. // Падрыхтаваць, зрабіць што‑н. загадзя. Мы ўжо даўно прызапасілі ёмкія кляновыя дручкі, нарэзалі гладкіх дубовых кацёлак. Якімовіч. — Брускоў і грабільнаў я прызапасіў раней, вунь тырчаць пад застрэшшам. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
1. Трохі збавіць, аслабіць (святло, агонь і пад.). Прытушыць лямпу. □ [Сухоцкі] звярнуў на прасёлак і, прытушыўшы фары, паехаў у бок Ядліны. Курто. // у перан. ужыв. Зоры прытушылі свой бляск, толькі самыя буйныя сям-там яшчэ ярка гарэлі на небасхіле. Быкаў.
2. Разм. Затушыць, загасіць. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк — эканоміў курыва. Масарэнка.
3. перан. Аслабіць, стрымаць. — Але чаму яны засталіся? — каб неяк прытушыць Шарэйкаву гарачнасць, спытаў Зазыба. Чыгрынаў. — А мне не спадабалася! — усміхнуўся ён аднымі вачамі і тут жа прытушыў ўсмешку. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)