Сапфір (сорт петуніі) 8/426
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ране́т
(фр. reinette, ад reine = каралева)
зімовы сорт яблыні з кіславатымі яблыкамі, а таксама плод гэтай яблыні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
венге́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. гл. венгры.
2. Куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі. На салдатах былі чорныя венгеркі і чорныя шапкі. Лынькоў.
3. Бальны танец, запазычаны ў венграў.
4. часцей мн. (венге́ркі, ‑рак). Пашыраны сорт сліў фіялетавага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінёўка, ‑і, ДМ ‑нёўцы; Р мн. ‑нёвак; ж.
1. Сорт позніх, распаўсюджаных на Беларусі, груш, на якіх растуць зеленавата-жоўтыя кісла-салодкія плады.
2. Плод гэтай грушы. Аж у хаце, здавалася, чуваць было, як пахнуць у садзе бэры і вінёўкі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лімо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Сорт ігруш, падобных па сваёй форме на лімон.
2. Разм. Ручная граната, падобная па форме на лімон. Акрамя аўтаматаў, кабураў з наганамі, на паясах — гранаты-лімонкі, пляскатыя нямецкія нажы ў раменных футаралах. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ікра́, ‑ы, ж.
1. Змацаваная сліззю маса зернепадобных яечак, якія адкладваюцца рыбамі, земнаводнымі, малюскамі і іншымі воднымі жывёламі. Ікра жабы. □ Акунь адкладвае ікру ў адзін прыём, таму і нераст у яго цягнецца не больш 3–5 дзён. Матрунёнак. // Харчовы прадукт, які атрымліваецца шляхам апрацоўкі зернепадобных яечак рыбы. Бутэрброд з ікрой.
2. (пераважна з азначэннем). Яда з дробна пасечанай агародніны, грыбоў і інш. Кабачковая ікра. Баклажанавая ікра.
•••
Зярністая ікра — сорт чорнай ікры, прасоленай у непрацёртым выглядзе (у паюсах).
Паюсная ікра — сорт чорнай прасаванай салёнай ікры.
Чорная ікра — ікра асятровых рыб (бялугі, сяўругі, асятра і інш.).
Чырвоная ікра — ікра ласасёвых рыб (кеты, гарбушы і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вікто́рыя
(лац. victoria = перамога)
1) уст. перамога;
2) старадаўні заходнееўрапейскі сорт слівы;
3) тое, што і вікторыя-рэгія.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сілаксі́д
(ад лац. silex = крэмень + гр. oksys = кіслы)
сорт кварцавага шкла, які выкарыстоўваецца пераважна для вырабу хімічнай пасуды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спа́саўка, ‑і, ДМ ‑саўцы, ж.
Разм.
1. Пост перад спасам, царкоўным святам, якое адзначалася ў жніўні. [Бародзіч:] — Некаторага году ў спасаўку выйшлі грыбоў паглядзець. Чорны.
2. Сорт груш, якія паспяваюць к спасу. А ноччу скокні цераз падаконнік — і збірай у садзе спелыя салодкія спасаўкі. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыга́нка 1,
гл. цыганы.
цыга́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Сорт позняй яблыні, якая прыносіць буйныя цёмна-чырвоныя яблыкі. У дальнім кутку гарода .. расла кучаравая «цыганка». Даніленка.
2. Плод гэтай яблыні. Да самых замаразкаў вісяць у голлі чырванабокія «цыганкі». Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)