узае́мнапрысл., узае́мны gégenseitig, wéchselseitig, béiderseitig; auf Gégenseitigkeit berúhend (заснаванынаўзаемнасці);
пры́нцып узае́мнай пава́гі das Prinzíp der gégenseitigen Áchtung;
пры́нцып узае́мнай вы́гады das Prinzíp des gégenseitigen Vórteils;
узае́мны дзеясло́ўграм. reziprókes Verb;
ім патрэ́бна ўзае́мная падтры́мка sie sind aufeinánder ángewiesen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАНЦЭ́РН (англ. concern),
форма аб’яднання юрыдычна незалежных прадпрыемстваў, якія вядуць сумесную інвестыцыйную, знешнеэканам. і фін. дзейнасць на аснове добраахвотнай цэнтралізацыі вытв., гасп., кіраўнічых функцый. К. — гэта не просты саюз, заснаванына дагаворы, а форма рэальнай інтэграцыі. К. могуць быць галіновыя і шматгаліновыя.
Першыя К. ўзніклі ў Германіі і набылі пашырэнне ў пач. 1920-х г. Спачатку яны аб’ядноўвалі прадпрыемствы з аднолькавым вытв. працэсам, пазней — прадпрыемствы рознага профілю, звязаныя паміж сабой нефармальнымі сувязямі, заснаваныгал. чынам нафін. кантролі.
У Беларусі К. лічацца аб’яднанні прадпрыемстваў, якія здзяйсняюць асобныя вытв. і інш.гасп. функцыі, а таксама асобныя функцыі кіравання. Пры ўваходжанні ў К. дзярж. прадпрыемствы страчваюць сваю ведамасную прыналежнасць. Яны могуць уваходзіць толькі ў адзін К. і ў сваёй фірменнай назве абавязаны пазначаць прыналежнасць да яго. К. можа ствараць гасп. разліковыя арг-цыі па аказанні камерцыйных, праектна-канструктарскіх, буд., тэхнал., юрыд. і інш. паслуг. У наш час у Беларусі адбываецца рэарганізацыя асобных галіновых міністэрстваў у дзярж. К., падпарадкаваныя непасрэдна Ураду Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемствы і арг-цыі, якія ўваходзяць у К., захоўваюць самастойнасць і правы юрыд. асобы. Сваю дзейнасць яны ажыццяўляюць у адпаведнасці з законам «Аб прадпрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і інш.заканад. актамі. На 1.1.1998 у Беларусі існуе 15 дзярж. К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хары́зма
(гр. charisma = міласць, боскі дар)
1) выключная адоранасць (аб святых);
2) высокі аўтарытэт, заснаванына ўменні падначальваць іншых сваёй волі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
СНЕГАМЕ́Р,
прылада для вымярэння шчыльнасці снегавога покрыва. Асн. частка С. — цыліндр (выш. 50—60 см, пл. сячэння 100 см²) са шкалой па вышыні ў сантыметрах. Пры вымярэнні цыліндр паглыбляюць вертыкальна ў снег да подсцільнай паверхні, вышыню снегавога покрыва адзначаюць па шкале, яго шчыльнасць — па адносінах масы ўзятай пробы да яе аб’ёму. Выкарыстоўваюць таксама гама-С., прынцып дзеяння якога заснаванына паглынанні снегам гама-выпрамянення ад крыніцы, размешчанай пад снегавым покрывам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́РА, Тырас (Tyras),
старажытнагрэчаскі горад, заснаваны ў 6 ст. да н.э.назах. беразе лімана р. Тырас (сучасны Днестр) перасяленцамі з Мілета. У Т. развіваліся рамяство, рыбалоўства, гандаль з мясц. насельніцтвам і гарадамі Прыднястроўя. Каля 360 да н.э. тут пачалі чаканіць уласную манету. Уваходзіла ў склад дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Пры імператару Аўгусце падпарадкавана Рыму. У раннім сярэдневякоўі наз. Белгарад, з 1484 — Акерман, з 1944 — Белгарад-Днястроўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАМЕТРЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ,
якасны і колькасны аналіз, заснаванына вымярэнні інтэнсіўнасці святла, прапушчанага, паглынутага ці рассеянага рэчывам.
Уключае спектрафотаметрыю (колькасць рэчыва вызначаецца паводле паглынання ім монахраматычнага святла, якое вымяраюць спектрафатометрамі), фотаколераметрыю (колькасць рэчыва вызначаецца па паглынанні ім поліхраматычнага святла, якое вымяраюць фотаэл. колераметрамі ў вузкіх інтэрвалах даўжынь хваль бачнай часткі спектра), колераметрычны аналіз, нефеламетрыю, турбідыметрыю, флуараметрыю (колькасць рэчыва вызначаецца па інтэнсіўнасці флуарэсцэнцыі, што ўзнікае пры апрамяненні рэчыва ультрафіялетавымі прамянямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рытары́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рыторыкі; заснаванына правілах рыторыкі. // Напісаны па правілах рыторыкі, які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў. Рытарычны стыль. Мова яго занадта рытарычная. □ Праўда, у той час у вершах Александровіча было не мала хібаў, часта яны былі залішне рытарычнымі.Хведаровіч.
•••
Рытарычнае пытаннегл. пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце.Арабей.
2. Даклад, заснаванына крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку.Мядзёлка.
[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трансфарма́цыя1, ‑і, ж.
1.Спец. Пераўтварэнне электрычнага току пры дапамозе трансфарматара.
2.Кніжн. Пераўтварэнне, ператварэнне, відазмяненне. Трансфармацыя мастацкіх вобразаў. □ Беларуская проза рабіла свае першыя крокі,.. выкарыстоўваючы .. паэтычную трансфармацыю фальклору.«Полымя».
[Лац. transformatio.]
трансфарма́цыя2, ‑і, ж.
Тэатральны або цыркавы номер, заснаванына хуткім пераўвасабленні артыста, змене касцюма, грыма, парыка і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Заснаванына утопіі (у 1 знач.). Утапічнае вучэнне Томаса Мора.
2. Які з’яўляецца утопіяй (у 2 знач.); нерэальны. Разам з адыходам ад утапічных ідэй Лабановіч.. перамагае.. разлад паміж словам і справай.«Полымя».
3. Які ўяўляе сабой утопію (у 3 знач.). Утапічны раман.
•••
Утапічны сацыялізмгл. сацыялізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)