бурдзю́к, ‑а, м.

Мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі віна і іншых вадкасцей. [Зульфія:] — Яму [Мухтэру] дужа некалі. Ён шые новы бурдзюк. Васілёнак.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валье́ра, ‑ы, ж.

Абгароджаная пляцоўка для ўтрымання жывёлы, птушак. У вальеры.. [янот] прывык есці з кармушкі гатовы харч, які прыносіў яму чалавек. В. Вольскі.

[Фр. volière.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́ж, ‑дзяжу, м.

Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; паморак. Трэба было прымаць неадкладныя захады, каб выратаваць жывёлу ад вернага падзяжу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спецыяльна абсталяванае прыстасаванне для паення жывёлы. Мы ўбачылі макет кароўніка з аўтаматычнымі паілкамі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́днасць, ‑і, ж.

1. Тое, што і пародзістасць. Пароднасць жывёлы.

2. Наяўнасць якасцей высокага гатунку (у раслін). Добры па пароднасці пасадачны матэрыял бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінантро́пны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразе: сінантропныя арганізмыжывёлы, расліны і мікраарганізмы, існаванне якіх у рознай ступені звязана з чалавекам і яго рассяленнем.

[Грэч. syn — разам, сумесна і ántrōpos — чалавек.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́чанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць скучанага; цесната, вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. на малой тэрыторыі. Скучанасць жывёлы на пашы. Скучанасць хат у старой вёсцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субпраду́кты, ‑аў; адз. субпрадукт, ‑а, М ‑кце, м.

Харчовыя прадукты (акрамя мясной тушы), якія атрымліваюцца пры разбіранні забітай жывёлы (язык, ныркі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эўрыба́тны

(ад эўры- + гр. bathos = глыбіня)

рознаглыбінны;

э-ыя жывёлы — вадзяныя жывёлы, якія жывуць на розных глыбінях (параўн. стэнабатны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАБАШЫ́НСКІ (Аляксандр Іосіфавіч) (18.2.1905, г. Віцебск — 3.6.1970),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1945), праф. (1946). Скончыў Данскі вет. ін-т (1933). У 1949—50 і з 1962 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па патагенезе пры паратуберкулёзным энтэрыце буйн. раг. жывёлы, пытаннях прафілактыкі атручэння с.-г. жывёл ядавітымі раслінамі, барацьбы з піраплазмозам буйн. раг. Жывёлы.

т. 2, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)