адгалінава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгалінаваць, адгалінавацца.
2. Бакавы адростак, галіна. Жывіць сасну толькі адзіны корань, што распусціў свае адгалінаванні ў процілеглы ад ракі бок. Марціновіч.
3. Частка чаго‑н., якая выдзяляецца ад асноўнага напрамку і адыходзіць убок. Адгалінаванне чыгуначнага пуці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касме́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Галіна медыцыны, якая распрацоўвае сродкі і мерапрыемствы па падтрыманню здаровага стану і прыгожага выгляду скуры, валасоў і пазногцяў чалавека. Урачэбная касметыка. Кабінет касметыкі.
2. зб. Сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу. Аддзел касметыкі ў аптэцы.
[Ад грэч. kosmētikē — майстэрства ўпрыгожвання.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цытаэкало́гія
(ад цыта- + экалогія)
галіна біялогіі, якая вывучае заканамернасці змен на клетачным узроўні ў працэсе прыстасавання арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рэпе́й абрад, ’галінка (хвоі, упрыгожаная кветкамі)’ (Мат. Гом.). Магчыма, пад уплывам рус. репе́й адбыўся семантычны перанос ’калючы дзядоўнік’ > ’калючая галінка хвоі’. Але калі гаворка пра вясельны абрад, у час якога каравай упрыгожвалі “шышкамі” — абкручанымі цестам і запечанымі галінкамі з двума і трыма парасткамі, тады можна суаднесці з в.-луж. repuch ’развілістая галіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БА́ГЕЛЬ Галіна Яўгенаўна (н. 7.1.1937, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-фізіятэрапеўт. Д-р мед. н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1960). З 1962 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1988 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па электрадыягностыцы і электратэрапіі, рэабілітацыі хворых на парэзы і паралічы.
Тв.:
Физиотерапия и курортология нервных болезней. Мн., 1984 (разам з А.М.Гурленем).
т. 2, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАДО́ДЫЙ (ад грэч. klados галіна),
відазменены парастак раслін з лістападобным сцяблом, які доўга расце і выконвае функцыі ліста. Сапраўднае лісце на К. рэдукаванае або ў выглядзе калючак, часам рана ападае. Аб паходжанні К. з парастка сведчыць яго становішча ў пазухах лісця (звычайна лускападобнага), утварэнне на ім кветак і суквеццяў. Уласцівы раслінам засушлівых мясцін — некат. кактусам (напр., Epiphyllum), відам спаржы і інш. К. з абмежаваным ростам наз. філакладыем.
т. 8, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНКЕ́ВІЧ Галіна Іосіфаўна (н. 9.10.1935, г. Чэрвень Мінскай вобл.),
бел. географ. Д-р геагр. н. (1993), праф. (1994). Скончыла БДУ (1958), дзе працуе з 1963. Навук. працы па ландшафтазнаўстве, прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя, экалагічнай адукацыі.
Тв.:
Антропогенизированные ландшафты Белоруссии и Болгарии. София, 1982 (у сааўт.);
Ландшафты Белоруссии. Мн., 1989 (у сааўт.);
Аэрокосмические исследования ландшафтов Беларуси. Мн., 1994 (разам з Ю.М.Абухоўскім, В.М.Губіным).
т. 10, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛАМАРКІ́ЗМ (ад псіха... + ламаркізм),
адзін з кірункаў эвалюцыйнага вучэння, галіна неаламаркізму. Абапіраецца на асобныя палажэнні ламаркізму — прызнанне наследавання набытых прыкмет і адмаўленне формаўтваральнай ролі натуральнага адбору. Устанаўлівае крыніцу эвалюцыі ў свядомых актах волі арганізма (ням. вучоныя А.Вагнер, А.Паўлі і інш.). У адпаведнасці з П. жывёлы, іх органы і ч. органаў «усведамляюць», як рэагаваць на змены ўмоў асяроддзя. П. проціпастаўляецца дарвінізму.
А.С.Леапцюк.
т. 13, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬДЖУ́КІ,
галіна плямён цюркаў-агузаў (туркменаў; першапачаткова жылі на Сырдар’і), названая так ад імя іх правадыра Сельджука (10 — пач. 11 ст.), а таксама адна з назваў створанай ім мусульманскай дынастыі Сельджукідаў. У 1030-я г. атрымалі на васальных умовах ад дзяржавы Газневідаў землі ў Харасане, а потым паўсталі супраць Газневідаў і перамаглі іх пры Дандэнакане (1040). У выніку далейшых заваёў у 11 ст. створана Сельджукская дзяржава.
т. 14, с. 308
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЕ́ЛЬНІКАВА Галіна Феліксаўна (н. 25.10.1927, Мінск),
бел. дыктар радыё. Засл. арт. Беларусі (1975). Вучылася ў Бел. тэатр.-маст. ін-це (1948—50). Працавала ў газ. «Мінская праўда» (з 1950). У 1958—93 дыктар Бел. радыё (у 1980—83 кіраўнік дыктарскай групы). Вяла перадачы разнастайнага жанру: літ.-драм. радыёкампазіцыі, радыёпастаноўкі. Удзельнічала ў трансляцыях урачыстых маніфестацый, вечароў і інш. Вяла перадачу для дзяцей «Загадкі лясной палянкі».
С.Ф.Гаціла.
т. 14, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)