АЎРА́МКАЎ Пракоп Іванавіч (16.10.1923, в. Пакроўка Родзінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 23.1.1944, Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. На пач.Вял.Айч. вайны добраахвотнікам пайшоў у армію. На фронце з ліст. 1941, удзельнік абароны Масквы, ваяваў на Паўн.-Зах. фронце. 22.1.1944 камандзір стралк. аддзялення сяржант Аўрамкаў у баі каля в. Амшары Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобласці закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На яго радзіме пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЦЮКІ́,
вадасховішча ў Беларусі, у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. За 12 км на У ад г. Калінкавічы, каля в. Малыя Аўцюкі. Створана ў 1980 для патрэб сельскай гаспадаркі. Пл. 0,62 км², даўж. каля 1,5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 4,3 м, аб’ём вады каля 1,9 млн.м³. Дно пясчанае. Наліўное, напаўняецца за кошт сцёку р. Закованка і меліярацыйных каналаў. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2,7 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗА́ПАДНАЯ КОММУ́НА»,
газета. Орган выканкома Саветаў Зах.вобласці (Заходняй Камуны). Выходзіла з ліст. 1918 да студз. 1919 у Смаленску на рус. мове. Працягвала традыцыі газ. «Известия исполнительных комитетов Советов рабочих, крестьянских и солдатских депутатов Западной Коммуны и города Смоленска». Інфармавала пра падзеі на франтах грамадз. вайны, становішча на акупіраванай тэр. Беларусі. Змяшчала афіц. ўрадавыя паведамленні, матэрыялы 6-й Паўн.-Зах.абл. канферэнцыі РКП(б), якая абвясціла стварэнне Беларускай ССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАТО́Н (ад грэч. kratos сіла, моц),
кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці. Вылучаюць паднятыя К. — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (стараж. платформы), і апушчаныя К. — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў). Тэрмін уведзены ням. геолагам Г.Штыле ў 1940 (замест прапанаванага ў 1928 аўстр. геолагам Л.Коберам «кратаген») і шырока ўжываецца ў замежнай геал. і геагр. літаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМО́Ж (Limoges),
горад у цэнтр.ч. Францыі, на р. В’ена. Адм. ц. дэпартамента Верхняя В’ена і гал. горад гіст.вобласціЛімузен. 133 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: фарфора-фаянсавая, гарбарна-абутковая, паліграфічная. Цэнтр вытв-сці Ліможскай эмалі. Ун-т. Музеі: гарадскі, керамікі. Арх. помнікі: раманска-гатычны сабор Сент-Эцьен (12—16 ст.), гатычныя цэрквы (12—15 ст.), барочны палац епіскапа (18 ст.), шматлікія гатычныя і рэнесансавыя жылыя дамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́РСКІ (Пётр Аляксеевіч) (н. 2.1.1918, в. Рымінка Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. географ, краязнавец. Канд.геагр. навук (1954). Засл. настаўнік Беларусі (1955). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). З 1945 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па гісторыі геаграфіі, геаграфіі Беларусі і краязнаўстве, методыцы выкладання прыродазнаўства.
Тв.:
Прырода Магілёўскай вобласці. Магілёў, 1959;
Пособие по краеведению. Мн., 1966;
Землеведение и краеведение. Мн., 1987 (разам з М.С.Ратабыльскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КСІМУМ І МІ́НІМУМ (лац. maximum i minimum літаральна найбольшае і найменшае),
гранічныя велічыні, найб. і найменшая колькасць чаго-н., найвышэйшая і найніжэйшая ступень. У матэматыцы — найб. і найменшае значэнне функцыі ў параўнанні з яе значэннямі ва ўсіх дастаткова блізкіх пунктах. Пункты М. і м.наз. таксама пунктамі экстрэмуму. Калі функцыя мае некалькі такіх пунктаў, то яны наз. лакальнымі, калі адрозніваюцца ад найб. і найменшага значэнняў функцыі ва ўсёй вобласці вызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ННА,
1) застылы сок некаторых раслін (ясеня маннага, грабеншчыка і інш.), што выцякае з ранак на кары.
2) Некалькі відаў вандроўных лішайнікаў сям. леканоравых (засушлівыя вобласці ў Паўд.-Усх. Еўропе, Паўд.-Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы). Маюць выгляд камячкоў дыям. да 4 см гліністага ці папяліста-шэрага колеру, якія да глебы не прымацоўваюцца. Лёгка пераносяцца ветрам на вял. адлегласці. Ядомыя (магчыма, адсюль і легенда пра М., якая «падае з неба»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІГРЭ́НЬ (ад франц. migraine),
прыступападобны галаўны боль (звычайна адной паловы галавы) з моташнасцю і рвотай. Назіраецца пры парушэнні мазгавога кровазвароту ад рэзкай спазмы сасудаў і застою крыві. Часцей хварэюць жанчыны. Адрозніваюць М. сапраўдную і сімптаматычную. Прыкметы: галаўны боль звычайна ў лобна-скроневай вобласці, бывае пульсуючы, узмацняецца пры яркім святле, шуме, кашлі, халадзеюць канечнасці і інш. Пры М. развіваецца мігрэнозны статус (прыступы паўтараюцца адзін за адным з кароткімі інтэрваламі). Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўтычнае.